ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
 
Стыпендыяльная праграма “COPERNICUS” (Нямеччына)

“COPERNICUS” – гэта тры студэнцкія таварыствы, якія месцяцца ў Берліне, Гамбургу ды Мюнхене і прызначаюць стыпендыі на адзін семестр навучання ва ўніверсітэтах аднаго з гэтых гарадоў для студэнтаў з усходняй, цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Еўропы. Асобная ўвага надзяляецца беларускім студэнтам.

Гэтая стыпендыяльная праграма штосеместр абвяшчае конкурс на атрыманне стыпэндый на вучобу ва ўніверсітэце і магчымую 2-3х месячную практыку ў нямецкіх фірмах, фундацыях, на прадпрыемствах. Практыка дае магчымасць прымяніць набытыя тэарэтычныя веды ў рэальным жыцці, прыдбаць працоўны вопыт і завязаць карысныя кантакты.

Падаваць заяўку на стыпендыю могуць толькі студэнты, якія скончылі мінімум 2 курсы беларускай ВНУ і навучаюцца на факультэтах паліталогіі, правазнаўства (юрыдычным), сацыялогіі і сацыяльных навук, міжнародных стасункаў, эканомікі. Праграма, на жаль, не разглядае заяўкі ад асьпірантаў. Кандыдат мусіць валодаць нямецкай мовай на добрым узроўні і мець матывацыю навучацца ў Нямеччыне.

Стыпендыя “Капернікус” прадугледжвае бясплатнае навучанне ва ўніверсітэце і бясплатны курс нямецкай мовы (чатыры гадзіны на тыдзень), а таксама стыпендыяты забяспечваюцца жыллём у г.зв.”гастфамілі” – пакой у нямецкай сям’і (звычайна пенсіянэры ці пажылыя людзі), бясплатнымі сняданкамі і вячэрамі ў той жа сям’і, медычнай страхоўкай, праязным квітком у грамадзкім транспарце і кішэнковымі грашыма (210 эўра на месяц). Стыпэндыяты падчас вучобы ўлучаныя ў актыўнае студэнцкае жыццё: студэнты ладзяць вечарыны, прысвечаныя культарам сваіх краінаў, а таксама сустрэчы:напрыклад, студэнты з Мюнхена наведваюць “капернікусаў” у Берліне, якія іх прымаюць і арганізоўваюць ім культурна-забаўляльную праграму, ці наадварот. Кожнаму стыпендыяту выдзяляецца ментар – сябра таварыства, які дапамагае адаптавацца і вырашаць узьнікшыя праблемы студэнта.

Для таго, каб стаць стыпэндыятам “Капэрнікус”, неабходна падаць своечасова патрэбныя дакуманты і быць абраным камісыяй. Дэдляйны падачы дакумантаў – 1 сакавіка і 1 верасьня. Кандыдат мусіць даслаць матывацыйны ліст, свой жыцьцярыс, кантакты, інфармацыю пра заангажаванасьць у грамадзкую дзейнасьць, копію залікоўкі, копію пацьверджаньня веданьня нямецкай мовы (сэртыфікат, дыплём і г.д.), чаканьні ад праграмы, фота. Фармуляр заяўкі зьмешчаны на сайце: http://www.copernicus-stipendium.de/copernicus/index.php?option=com_content&task=view&id=101&Itemid=207#Studienbuch. Таксама на старонцы можна знайсьці падрабязную інфармацыю пра праграму http://www.copernicus-stipendium.de/copernicus/.

На блогу арганізацыі http://www.copernicus-stipendium.de/blog/ можна прачытаць пра мерапрыемствы, якія ладзяць і ў якіх удзельнічаюць стэпэндыяты.

Цягам апошніх некалькіх гадоў з нагоды абмежаваных магчымасьцяў нашых студэнтаў навучацца ў эўрапэйскіх ВНУ “Капэрнікус”выдзяляе больш месцаў беларускім студэнтам. Перавага ў тым, што пра гэтую праграму мала хто ведае, конкурс невялікі і патрапіць у лік шчасьліўчыкаў-стыпэндыятаў зусім няцяжка!

З 2006 году ў рамах праграмы “Copernicus” дзейнічае спэцыяльная акцыя практычнай падтрымкі студэнтаў, адлічаных з беларускіх унівэрсытэтаў па палітычных матывах. “Aktion Pro Belarus” прадугледжвае не толькі навучаньне, але пры – неабходнасьці – падрыхтоўку студэнтаў да навучальнага працэсу, то бок, моўныя курсы і праграмныя практыкі. Стыпэндыяты будуць мець магчымасьць пазнаёміцца з НДА-сэктарам у Нямеччыне і ўлучыцца ў дзейнасьць арганізацый, якія займаюцца Беларусьсю.

Стыпэндыя “Aktion Pro Belarus” даецца мінімум на год і прадугледжвае аплату праезда, пражываньне, харчаваньне, мэдычную страхоўку, кішэнныя грошы.

Падрабязную інфармацыю пра “Aktion Pro Belarus” можна прачытаць на старонцы http://www.copernicus-stipendium.de/copernicus/index.php?option=com_content&task=view&id=100&Itemid=206.

Больш інфармацыі пра праграму можна атрымаць па Е-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Каментары (0)