Хатняя Парады Размовы з удзельнікаміВольга Дудко: "Ты адказваеш сам за сябе, ніхто ні да чаго не прымушае."
Вольга Дудко: "Ты адказваеш сам за сябе, ніхто ні да чаго не прымушае."

2009-02-04
Вольга Дудко, студэнтка ІІ курсу Вышэйшай эканамічнай школы ў Празе.

"Ва універы табе прадстаўлена поўная свабода выбару. З самага пачатку ты сам сабе выбіраеш прадметы, настаўнікаў і час, на які ты бы хацеў хадзіць.Карацей расклад складаеш сам. Ва універы адсутнічаюць усялякія групы. На лекцыях і семінарах ты можаш сустракаць увесь час новых людзей. З-за гэтага ўзнікаюць цяжкасьці для таго каб з кімсьці пазнаёміцца, завесьці сяброўства з чэхамі.



Наведванне поўнасьцю дабраахвотнае. Толькі вось тэсты без наведвання лекцый і семіранаў напісаць даволі складана. "Вы вучыцеся тут дзеля сябе, а мы вам толькі дапамагаем атрымаць веды",- такі прынцып універсітэту. Вельмі шмат будуецца на самаадукацыі, што бывае цяжка нават і для чэхаў. Але гэта усё звязана з тым, што семестр сам па сабе вельмі кароткі 13-14 тыдняў, і за гэты час трэба разабраць шмат матэрыялу. Зараз у гэтым кірунку робяцца такія-сякія рэформы, бо часу не хапае не толькі студэнтам, каб усе разабраць, але і выкладчыкам, каб усе растлумачыць. Таксама кожны выкладчык мае кансультацыонныя гадзіны, на якіх ён разтлумачыць табе ўсе, што ты не зразумеў пад час лекцыі(семінару).



Сістэма адукацыі пабудавана так, што , напрыклад, за 3 гады бакалаўрскага навучання трэба набраць 145 крэдытаў і 20 зь іх можна страціць. Кожны прадмет мае сваю колькасьць крэдытаў. Напрыклад матэматыка мае 4 крэдыты, .эканоміка 3, права 2. Калі ты здаеш прадмет(ставяць залік), то табе залічваюць іх(крэдыты), калі не, то тады ад 20 адымаецца 4 (3 ці 2) крэдыты. Калі за ўсё навучанне ты страчваеш 20 крэдытаў, то аўтаматычна вылятаеш з універсітэту. Таксама здаюцца іспыты. Іх колькасьць залежыць ад факультэта і вагаецца ў межах ад 9 да 12 для трохгадовага навучання.



Адукацыя ў чэскіх вузах бясплатная, хаця зараз ужо шмат гавораць пра ўвядзенне платы за навучанне. Але калі гэта будзе не вядома, бо большасьць чэхаў не настолькі багатыя, каб шмат грошаў укладваць у вышэйшую адукацыю.



Я вучуся толькі другі год і ўжо зараз адчуваю як шмат мне даў гэты універсітэт. Ён навучыў адуказнасьці і з першага семестру прывучыў да самастойнасьці. Ты адказваеш сам за сябе, ніхто ні да чаго не прымушае. І трэба памятаць, што 'халявы' не будзе.Усяго можна дасягнуць толькі настойлівай працай. Вельмі часта здараецца, што нашыя (ды і не толькі нашыя ) студэнты не вытрымліваюць той свабоды, якую ім прадстаўляе універсітэт, і перапаступаюць, каб пачаць вучыцца занава. Бо сапрыўды, даволі нязвыкла пасля нашых школ уцягнуцца ў зусім іншую сімтэму навучання. Важную ролю канешне адыграе і веданне мовы. Чым лепш ведаеш, тым лягчэй будзе на лекцыях."

RSS-падпіска
рэклама
сябры