|
|
||
|
НАВІНЫ ДАВЕДНІК ПАРАДЫ ПОШУК ПАДПІСКА КАНТАКТ |
Інтэрвію з Людмілай Стручэўскай
2004-06-13 1. Спадарыня Людміла, раскажыце, калі ласка, дзе Вы навучаліся за мяжой і як Вам у галаву прыйшла такая ідэя? ![]() Ідэяй навучацца за мяжой я обавязана свайму старэйшаму брату, які быў актыўным удзельнікам “Задзiночання Беларускiх Студэнтаў”, удзельнічаў у конкурсе на месца ў Baltic International Summer School (BISS) 1999г.
2. З якімі цяжкасцямі Вы сустрэліся? Ці цяжка было здаць уступныя іспыты? Па перш, хочу сказаць, што ў любом выпадку, не залежна ад таго, адмоўны ці станоўчы адказ Вы атрымалі, любы досвед застаецца з Вамі назаўсёды. Я пачала прымаць удзел у конкурсах на навучанне з 11-го класа. Тым часам Беларускі Гуманітарны Ліцэй пачаў набіраць людзей на праграму International Colleges, і гэта была мая першая спроба. Акрамя праграм ў Латвію, я падавала пасля першага курсу на праграму ACTR/ACCELS. На навучанне ва універсітэце ў Латвіі я падавала дакументы два разы і на чацвертым курсе была ўдзельніцай праграмы AMCENTER. Цяжэй за ўсё, на мой погляд, сабрацца і зрабіць першы крок. Проста зразумець, што ты падыходзіш і гэта выбар, які ты асвядоміў. Калі гэта зроблена, далей жывеш ідэяй і тым, што атрымаеш станоўчы вынік. Уступных іспытаў у мяне не было. Самопрэзентацыя ў пісьмовым выглядзе (Statement of Purpose, Statement of Intent, Application Form) – гэта своеасаблівае мастацтва, якое набываеш з вопытам. Мне вельмі пашанцавала, што каля мяне быў чалавек, які ўсё гэта спазнаваў сам і які навучыў меня ўсім хітрыкам гэтага мастацтва, -- гэта мой брат. 3. Што было самым цікавым? ![]() Для мяне самым цікавым было знаёмства з новай краінай, людзмі, іх культурай, мовай, і параўнанне сістэм адукацыі. Напрыклад, нашмат прыемней было выбіраць самой курсы, менавіта тыя, якія я лічыла патрэбнымі, а не якi-небудзь чыноўнік з Міністэрства адукацыі.
4. Ці патрэбна навучацца за мяжой увогуле, на Вашу думку? Мне падаецца, што навучацца за мяжой неабходна. у Еўразвязе, напрыклад, такога пытання нават не паўстае. Для студэнтаў еўрапейскіх універсітэтаў, якія з'яўляюцца сябрамі сістэмы SOCRATUS/ERASMUS, навучанне за мяжой проста абавязкова,
5. Ці дапамагае Вам зараз досвед, атрыманы ў Латвіі, у працы, вучобе? Якім чынам? Безумоўна дапамагае. Па-першае, я пачала на некаторыя рэчы глядзець па-іншаму, бо з’явіўся прыклад, с якім можна параўноўваць. Па-другое, прыйшло шмат ідэй, якія могуць тут рэалізавацца. Па-трэцяе, стала больш упэўненнасці ў сваіх сілах. І да таго ж з’явілася рэальная перавага перад іншымі пры пошуку працы. І замежная мова (у маім выпадку ангельская) стала нашмат лепш, і ў сваiм рэзюме могу напісаць, што валодаю латышскай гутарковай мовай :) Акрамя таго, шмат з таго, што я вывучала ў Латвіі, толькі цяпер пачынае разглядацца на Беларусі. 6. Ёсць шмат людзей, якія вырашылі стаць міжнароднымі студэнтамі. Што ім трэба для гэтага зрабіць? Мне падаеццца, што камусьці выгодна тое, што Беларусь знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі. Інакш у нашей краіне было б усё па-іншаму. Таму я раю, як у рэкламе: Не чакаць моманта, а ствараць яго самому. Таму што лягчэй за ўсё ляжаць на канапе і жаліцца, на тое, што ў кагосьці лепшыя ўмовы і магчымасьці. І, канешне, пастаноўка мэты, прыняцце рашэння і дасягненне выніку патрабуе нашмат больш энэргіі. 7. Што б Вы параілі тым, хто усё яшчэ вагаецца? Я бы параіла дзейнічаць, таму што гэта варта ўвагі, нягледзячы на ўсе цяжкасці, з якімі прыдзецца сустрэцца. Патрэбна ўсвядоміць, што сваю будучыню мы робім самі, і только ад нас залежыць, ці будзем мы праз некалькі год мець файную працу, ездзіць на машыне і праводзіць вакацыі не толькі ў Крыме :), ці жаліцца на лёс, сённяшнюю сістэму і атрымліваць 100 тыс. в дзяржаўнай устанаве. Падрыхтавала
Алеся Сіўчыкава. |
навіна тыдня
рэклама
|
|
|
||








