Хатняя Парады Як напісацьШто такое матывацыйны ліст?
Што такое матывацыйны ліст?

2010-01-20
У той час, як аплікацыя  - гэта шэраг дакументаў, у якіх Вы пішаце пра сябе, заява аб мэтах навучання – гэта дакумент, які найбольш Вас характарызуе. Яго задача – прэзентаваць Вас і вашыя мэты, такім чынам, каб пераканаць камісію па адборы прыняць Вас. У заяве аб мэтах навучання Вы павінны паказаць, хто Вы такі, што Вы ведаеце і можаце і чаго Вы хочаце. Агульная ідэя заявы аб мэтах навучання (SP) выглядае наступным чынам: абапіраючыся на папярэднюю адукацыю і дасягненні, Вы тлумачыце свае мэты і тое, як яны суадносяцца паміж сабой. Сутнасць заключаецца ў наступным: тое, што Вы ўдасканальваеце, дапамагае Вам дасягнуць таго, што Вы хочаце. Потым Вы дэманструеце, якім чынам Вашыя мэты падштурхнулі Ва падаваць менавіта на гэтую праграму. Тыя, хто ажжыцяўляе адбор, чакаюць ад Вас абгрунтавання дапасавання Вашай асобы, мэтаў і непасрэдна праграмы. Пакажыце, як тое, што Вы маеце падыходзіць да Вашых памкенняў. Але памятайце, што гэта пытанне інтэрпрэтацыі: не выдумляйце нічога, але толькі падайце свае кваліфікацыі ў добрым святле. Безумоўна, гэта азначае, што Вы павінны дастасаваць змест SP, да праграмы, на якую Вы складаеце аплікацыю.

Разам з асаблівымі здольнасцямі, якіх патрабуе кожная асобная праграма, SP павінна паказаць Вас як рацыянальнага, здольнага да яснага, без залішніх сумненняў мыслення чалавека, матываванага і актыўнага вучня. Перад тым, як пісаць чарнавы варыянт, паразважайце некаторы час пра сябе, свае мэты і ўменні. Пачніце з таго, что вызначыце ва ўступнай часцы свае планы. Структуру пабудуйце згодна з логікай, што патлумачана вышэй. Пачніце з фактаў, якія датычацца Вашай адукацыі: што, дзе і калі Вы вывучалі і як гэтыя веды можна прымяніць на новай праграме. Калі Вы змяняеце прадмет студыяў, патлумачце пераканальна прычыны, што падштурхнулі Вас да гэтага рашэння. Іншымі словамі, што Вас матывавала да змен.

У другой часцы лісту працягніце аповед, звярнуўшыся да сваіх прафесійных мэтаў, і патлумачце, якім чынам апошнія звязаны са студыямі. Прэзентуйце Вашыя доўгатэрміновыя планы і пазначце, як праграма, на якую Вы хочаце трапіць, дапаможа Вам іх рэалізаваць. У канцы, у заключнай часцы, патлумачыўшы ўласныя мэты і апісаўшы сваю папярэднюю адукацыю, дастасуйце іх да выбранай праграмы. Акрэсліце, якім чынам Вашая пяпярэдняя адукацыя рэкамендуе Вас да ўдзелу ў праграме і як праграма дапаможа Вам дасягнуць доўгатэрміновых мэт. У гэтай частцы патлумачце таксама непасрэдна свой выбар універсітэту (магчымымі прычынамі могуць быць лекцыі, факультэт, даследчыя інтарэсы). У якасці высновы Вы павінны падсумаваць усе папярэднія пункты і вызначыць, як яны адпавядаюць праграме.

Структура SP нескладаная і каб засвоіць агульную ўнутраную логіку дакумента, дастаткова аднойчы разабрацца, але напісаць добра самому цяжка. Вам патрэбна зрабіць часовую версію. Не паўтарайце тое, што ўжо ёсць у іншых дакументах, але пастарайцеся дадаць новае. Адкажыце на пытанні да эсэ/матывацыйнага ліста, калі яны ёсць. Пытанні выглядаюць заўсёды прыблізна наступным чынам “Чаму менавіта Вы падыходзіце да гэтай праграмы?” Не імкніцеся быць устрыманымі, тлумачце свае планы ўголас, але без перабольшванняў. Пішыце ясна і лагічна, а не размыта – памятайце, што Вашае SP будзе адным сярод некалькі соцен, што будуць разгледжаныя камісіяй па адборы. Не бойцеся перапісваць, вы будзеце перапацоўваць да 10 разоў (без перабольшванняў!), пакуль не атрымаецца добрае SP. Адна са стратэгій заключаецца ў тым, каб пакінуць напісанае на некалькі дзён і прачытаць зноў пазней, каб скласці больш аб’ектыўнае ўражанне.

Поспехаў!

RSS-падпіска
рэклама
сябры