Хатняя Парады Як напісацьЯк напісаць рэкамендацыйны ліст
Як напісаць рэкамендацыйны ліст

2009-11-28
Рэкамендацыйны  ліст піша прафесар, які Вас ведае і можа ацаніць адпаведнасць Вашых здольнасцяў патрабаванням праграмы. Згодна з чаканнямі тых, хто прымае рашэнне, рэкамендацыя павінна дапамагчы ацаніць Ваш патэнцыял. Безумоўна, калі Вы складаеце аплікацыю на магістэрскую, альбо паслядыпломную праграму, часам нават на ўдзел у летняй школе, без рэкамендацыйнага ліста не абыйсціся. Адна з праяваў жорсткай рэальнасці заключаецца ў тым, што, калі Вы вучыцеся ва Ўсходняй Еўропе, то можаце апынуцца перад неабходнасцю пісаць рэкамедацыю самі. У такім выпадку прафесар толькі праверыць і падпіша яе. Калі Вы належыце да ліку шчасліўцаў, хто не павінен складаць рэкамендацыйны ліст самастойна, усё роўна прачытайце гэтую частку. Вы знойдзеце тут карысныя парады, як належным чынам зрабіць гэтую далікатную частку працэсу складання аплікацыі. Як трэба дзейнічаць. Звычайна, рэкамендацыйны ліст пішацца на спецыяльным бланку, які Вы атрымліваеце ў складзе аплікацыйнай формы. У некаторых выпадках, можа быць прыняты ліст на бланку навучальнай ўстановы, калі па пэўных прычынах Вы не можаце выкарыстаць спецыяльны бланк. Прачытайце, што напісана пра гэта ў буклеце для аплікантаў. Запоўніце ў форме для рэкамендацыі палі: імя, прозвішча, факультэт і інш. Перадайце бланк прафесару, які з Вамі знаёмы і ведае Вашыя здольнасці і накірунак працы. Пакіньце прафесару як мага больш час (найлепш 2-3 тыдні) на напісанне рэкамендацыі.

Упэўніцеся, што прафесар мае ўяўленне пра  Вашую асобу, кола інтарэсаў і  праграму, на якую Вы складаеце аплікацыю. Можа быць карыснай кароткая размова падчас таго, як Вы аддаяце бланк рэкамендацыі альбо надрукаванае рэзюмэ ўсяго таго, что датычыцца ліста. Ветліва і ўважліва высветліце, ці зможна прафесар напісаць Вам рэкамедацыю ў вызначыны тэрмін. Рэкамендацыйны ліст пішацца звычайна ў высакамоўным стылі. Калі Вы прачытаеце такі тэкст, Вашая самаадзнака можа падвысіцца. Падрыхтуйце канверт і пячаткі на той выпадак, калі прафесар хоча даслаць ліст сам/сама. Прачытайце тасама звязаную з гэтым інфармацыю ў буклеце для аплікантаў. Некаторыя універсітэты аддаюць перавагу атрыманню рэкамендацыі разам з іншымі дакументамі, у той час як іншыя хочуць атрымаць яе асобна, непасрэдна ад прафесара, які Вас рэкамендуе. Распаўсюджана практыка, калі канверт падпісваецца зверху прафесарам такім чынам, каб нельга было яго адкрыць, не парушыўшы пры гэтым цэласнасці. Каб павысіць узровень канфеденцыяльнасці, камісія па адборы дадае рэкамендацыйны ліст да іншых дакументаў з аплікацыі. Мы раім Вам запытацца пра подпіс і/альбо афіцыйнае пацверджанне.

Змест. Часам заняты прафесар параіць Вам больш ці менш наўпрост, каб Вы напісалі чарнавік рэкамендацыі, які ён/яна скарэктуе і падпіша. Часам, гэта адзіная магчымасць атрымаць рэкамендацыю, адрозную ад стандартных лістоў. Мы не ставім сабе на мэте разважаць пра рэаліі студэнцкага жыцця ва Ўсходняй Еўропе. Калі Вы думаеце, што будзеце знерваваныя праз самастойнае пісанне рэкамендацыйнага лісту, магчыма лепш будзе не чытаць рэшту тэксту.

Рэкамендацыйны ліст звычайна пачынаецца з прозвішча прафесара і яго навуковага звання, а таксама прозвішча студэнта, якому даецца рэкамендацыя. Прафесар таксама павінен пазначыць, з якога часу ён/яна знаёмы са студэнтам: курс, лекцыі, іншая дзейнасць. У любым выпадку, трэба, каб было бачна, што прафесар меў магчымасць добра пазнаёміцца са студэнтам і ацаніць яго/яе здольнасці.

У наступных 3-4 абзацах павінны быць ацэнены здольнасці студэнтаў з  разнастайных бакоў. З прафесійнага пункту гледжання трэба апісаць веды, уменні, інтарэсы, дзейнасць і вынікі, кампетэнцыю і г.д. Таксама неабходна прывесці асабістыя характарыстыкі, рысы, сацыяльныя навыкі, адносіны з іншымі студэнтамі і прафесарамі. Таксама, як і ў іншых дакументах з аплікацыі, накірунак павінен быць ад фактаў\вопыту да кваліфікацыі, ацэначных меркаванняў. Асаблівую ўвагу пры напісанні рэкамендацыі трэба звярнуць на тыя навыкі, якія патрабуюцца для праграмы.

Апошні  абзац павінен змяшчаць агульную ацэнку патэнцыялу студэнта, якая задавольвае патрабаванням праграмы, нягледзячы на тое, што ацэначныя меркаванні прысутнічаюць і ў галоўнай частцы лісту.
Некаторыя праграмы для дыпламаваных спецыялістаў забяспечваюць аплікантаў спецыяльнай  формай для рэкамендацыі. У ёй прафесар павінен адказаць на шэраг пытанняў, што датычаць Вашых здольнасцяў альбо кваліфікацыі. Адказы павінны быць падазены адразу на бланку, а не на асобным аркушы. У іншых выпадках, пытанні ідуць блокам, тады можна адказаць на іх у форме лісту. Але ў апошнім павінны быць ясна бачныя ўсе адказы, пажадана ў тым парадку, як яны ідуць у форме.

Не  забудзьцеся паставіць дату і  назву свайго універсітэту. Назва  праграмы павінны быць дакладна падазена ў рэкамендацыйным лісце, каб  было бачна, што ліст напісаны для  яе. Вы можаце надрукаваць рэкамендацыйны ліст, калі фармат паперы не перашкаджае гэтаму. Яшчэ лепш узяць з сабой тэкст на дыску, на выпадак, калі прафесар захоча ўнесці змены. Будзьце гатовыя пакінуць прафесару час на азнаямленне з тым, што Вы напісалі, і карэктуру.

Большасць рэкамендацый утрымлівае пэўную колькасць палёў з магчымасцю выбару адказаў, дзе прафесар павінен ацаніць Вашыя ўменні, паставіўшы птушачкі насупраць адпаведных пунктаў. Спраўдзіце, што гэтыя палі запоўнены і дадайце тэкст у частку для дадатковых заўваг. Мы настойліва рэкамедуем, каб Вы не пакідалі бланк як частку формы, але выкарысталі яго як самастойны рэкамендацыйны ліст.

Поспехаў!

RSS-падпіска
рэклама
сябры