
для каго: куратары, мастакі дзе: Цэле, Славенія калі: 2012 фінансавыя ўмовы: грант 600 еўра, узнагарода 1000 еўра дэдлайн: 01/05/2012
Цэнтр сучаснага мастацтва ў г.Цэле займаецца даследваннем, прэзентацыяй, развіццём і прамоцыяй мясцовага, нацыянальнага і міжнароднага сучаснага візуальнага мастацтва. У склад цэнтра уваходзяць тры пляцоукі для выстаў.
Праграма рэзідэнцыі задумана як двухбаковае супрацоўніцтва. Мастакі і куратары, з аднаго боку, маюць шанец пазнаёміцца, наладзіць сувязь, падзяліцца вопытам з калегамі. З другога боку, яны могуць прапанаваць славенскаму мастацкаму асяроддзю новыя формы супрацоўніцтва, абмеркаваць магчымыя сумесныя праекты.
Такім чынам, калі вы з’яуляецеся куратарам, у вас ёсць шанец правесці даследчую працу ў галіне візуальнага мастацтва Славеніі і падрыхтаваць куратарски праект, які будзе рэалізаваны ў галерэі цэнтра у 2013г.
Тэрмін рэзідэнцыі – 2-3 месяцы.
Умовы: пражыванне ў кватэры, грант памерам 600 еўра і ўзнагарода памерам 1000 еўра пасля рэалізацыі праекта. Транспартныя выдаткі не пакрываюцца.
Свае заявы дасылайце на Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .
Падрабязная інфармацыя тут.











далучайцеся да нас