КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 
English as a Second Language (ESL) – Дабрачынны курс анлійскай мовы
17 Студзеня 2012
English as a Second Language (ESL) – Дабрачынны курс анлійскай мовы

для каго: усе жадаючыя з 16 год дзе: Беларусь, Мінск калі: 30 студзеня - 3 лютага фінансавыя ўмовы: бясплатны курс http://esl.by/

Размоўная англійская мова бясплатна з носьбітамі мовы! Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны): г. Мінск, вул. Райніса, 6 (р-н плошчы Ванеева) з 30 студзеня па 3 лютага.

Сумоўе – 28 студзеня (субота). Тым, хто паспяхова пройдзе праграму, будзе прапанаваны бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы.

Запіс: допуск да сумоўя і заняткаў ажыццяўляецца на аснове рэгістрацыйнага нумару, які можна атрымаць па эл. пошце: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript (адказ на працягу 24 гадзін).

Для атрымання рэгістрацыйнага нумару неабходна падаць наступныя звесткі:

  • 1. Прозвішча, імя, імя па бацьку
  • 2. Мабільны тэлефон
  • 3. Змена заняткаў: (10.00, 14.00, 17.00 ці 19.15*)

*на 19.15 - запіс ажыццяўляецца на дадатковыя месцы. Рашэнне аб прыёме на дадатковыя месцыпрымаецца толькі пасля заканчэння ўсіх сумоўяў і фарміравання груп. На 10.00, 14.00, 17.00 – запіс пакуль ажыццяўляецца пакуль свабодна.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя з 16 год.

Арганізатар: Міжнародны хрысціянскі дабрачынны цэнтр “Надзея”

Тел.: 285-49-26 (15.00 – 19.00 з 16.01.2012)

Курс мае на мэце развіццё вуснай мовы. Такая мэта дасягаецца дзякуючы носьбітам мовы, таму курс выкладаюць вопытныя спецыялісты з англамоўных краін. Нашы выкладчыкі маюць вялікі вопыт працы ў розных краінах, у тым ліку краіны Усходняй Еўропы, СНД, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. Курс выкарыстоўвае навейшыя метады вывучэння англійскай мовы.

Курс канцэнтруецца на практыцы вымаўлення і пашырэння слоўнікавага запасу. Хаця важна ўмець чытаць і пісаць, наш курс распрацаваны для таго, каб кожнаму студэнту, згодна яго ўзроўню, даць максімальную магчымасць чуць, разумець і размаўляць па-ангельску. Нашай мэтай з’яўляецца развіццё практычных навыкаў студэнта ў стасунках на англійскай мове.

Курс уключае ў сябе 5 заняткаў па 2 гадзіны (эквівалент 10 гадзінам моўнай практыкі) урокі праводзяцца ў групах па 10 – 12 чалавек у чатыры змены ў дзень. Запісацца і наведваць можна толькі адну з чатырох змен.

Напрыканцы, студэнты, якія выканаюць патрабаванні наведвання, уручаецца сертыфікат пра заканчэнне курса размоўнай англійскай мовы.

На курсы запрашаюцца ўсе жадаючыя ад 16 год, незалежна ад узроўня валодання мовай. У межах дабрачыннага курса – навучанне бясплатнае.

Падрабязней тут.

Каментары (1)