
для каго: усе жадаючыя дзе: мінск, Беларусь калі: 3 сакавіка -28 красавіка 2012 дэдлайн: 29/02/2012 belau.info
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" ў сакавіку-красавіку 2012 праводзіць у г. Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».
У межах вучэбнай праграмы будуць арганізаваны 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з моладзёвай групай у кантэксце некамерцыйнай арганізацыі. Між семінарамі будзе арганізавана практычная дзейнасць удзельнікаў па замацаванню ведаў і ўменняў на базе сваіх арганізацый, а таксама арганізавана работа па абмене вопытам у межах Партала электроннага дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ». Акрамя таго, удзельнікі курса пад час навучання, па жаданні, змогуць самастойна правесці навучальныя сесіі з моладзёвнай групай у рамках курсу нефармальнай адукацыі «Моладзь на карысць грамадству» па распрацаваным матэрыялах, якія будуць прадастаўлены арганізатарамі.
Расклад правядзення курсу і тэмы інтэрактыўных семінараў:
Сакавік 3 (субота): тэма «Асноўныя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі». Семінар будзе прысвечаны абмеркаванню асаблівасцяў нефармальнай адукацыі і ключавых кампетэнцый, неабходных сучаснаму трэнеру.
17 сакавіка (субота): тэма «Тэхналогія праектавання праграмы навучання». Семінар будзе прысвечаны пытанням вывучэння адукацыйных патрэбаў удзельнікаў, фармуляванні мэты, вызначэння ўтрымання, падбору матэрыялаў і рашэнні арганізацыйных пытанняў, звязаных з працэсам нефармальнай адукацыі.
31 сакавіка (субота): тэма «Асаблівасці выкарыстання розных метадаў навучання». Семінар будзе прысвечаны вывучэнню магчымасцяў і абмежаванняў выкарыстання розных метадаў навучання ў нефармальнай адукацыі.
Красавік 21 (субота): тэма «Развіццё ўменняў працы з групай». Семінар будзе прысвечаны абмеркаванню прынцыпаў і асаблівасцяў працы з групай, стылю паводзін трэнера, прафесійнай этыкі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі.
28 красавіка (субота): тэма «Ацэнка вынікаў навучання». На семінары ўдзельнікі абмяркуюць пытанне адказнасці трэнера за вынік навучання, а таксама разгледзяць паспяховыя практыкі ацэнкі якасці навучання і арганізацыі суправаджэння удзельнікаў пасля адукацыйнай праграмы.
Час правядзення семінараў у названыя дні: з 11.00 да 17.00.
Навучанне бясплатнае. Узнос ўдзельніка на арганізацыю харчавання і закупку канцтавараў для курса складае 50 000 беларускіх рублёў за кожны семінар. Іншагароднія ўдзельнікі самастойна пакрываюць свае транспартныя выдаткі.
Па заканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць сведчанне аб удзеле ў курсе.
Навучальны курс праводзяць:
- • Віталь Нікановіч, унутраны трэнер і каардынатар праграмы «Нефармальная адукацыя» РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», з больш чым 12 гадовым вопытам работы ў галіне нефармальнай адукацыі для моладзі, дарослых і пажылых людзей;
- • Вольга Свідзерская, бізнес-трэнер з больш чым 10 гадовым вопытам навучання і развіцця персаналу, у тым ліку для спецыялістаў з сістэмы фармальнай і нефармальнай адукацыі, гасцінічнага бізнесу, рознічнага гандлю і продажу банкаўскіх паслуг.
Для ўдзелу ў навучальным курсе неабходна запоўніць заяўку не пазней 29 лютага 2012 года. Заяўка запаўняецца он-лайн. Група фарміруецца на конкурснай аснове па меры паступлення заявак. Колькасць удзельнікаў у групе - 20 чалавек. Прыярытэтам у конкурсе будуць мець кандыдаты, якія з'яўляюцца членамі або супрацоўнікамі некамерцыйных арганізацый і якія маюць рэкамендацыю. Удзельнікі навучальнага курсу, абраныя па выніках конкурсу, атрымаюць персанальнае запрашэнне на навучальны курс не пазней за 1 сакавіка 2012 года па адрасе электроннай пошты, паказаным ў заяўцы.











далучайцеся да нас