
для каго: школьнікі 14-18 год дзе: Благаеўград, Баўгарыя калі: ліпень-жнівень 2012 фінансавыя ўмовы: кошт удзелу ад 420 да 630 эўра дэдлайн: 10/06/2012 www.aubg.bg/camp
Амерыканскі універсітэт у Баўгарыі праводзіць свой штогадовы адукацыйны летнік ў горадзе Благаеўград, Баўгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 - 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. Праграма ўключае ў сябе навучальныя курсы, якія развіваюць і паляпшаюць навыкі студэнтаў у такіх галінах, як творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі і грамадскія працы. Дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі і іншыя мерапрыемствы таксама ўключаны ў праграму летніка, каб зрабіць яго больш інтэнсіўным і цікавым. Настаўнікі, якія з'яўляюцца носьбітамі англійскай мовы, уцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.
Тыя студэнты, якія паспяхова завершаць праграму і не парушаць правілы летніка атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курса ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.
Дзве сесіі лета 2012
- • 3-тыднёвы летнік, 1-21 ліпеня 2012, унёсак: 630 еўра
- • 2-тыднёвы летнік, 22 ліпеня - 04 жніўня 2012, унёсак: 420 еўра
Зборы ўключаюць у сябе:
- • Разнастайныя акадэмічныя заняткі раніцай
- • Спорт і актыўны адпачынак
- • Навучальныя матэрыялы
- • Доступ да AUBG кампутарных лабараторый
- • Корпус, у якім жывуць студэнты, і ежу 3 разы на дзень
- • Экскурсіі ў выхадныя дні
- • Уваходныя квіткі ў культурныя і спартыўныя збудаванні
Тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня 2012 г.
Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жыллё і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.
Дадатковая інфармацыя, правілы летніку, рэгістрацыйныя формы і фатаздымкі з папярэдняга летніку па адрасе: www.aubg.bg/camp
Кантактная асоба: Mrs. Nadejda Afendova, дырэктар летнікаТэл: +359-73- 888212, факс: +359-73- 888161, e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript











далучайцеся да нас