
для каго: мастакі, дызайнеры, архітэктары, куратары і даследчыкі ў галіне мастацтва дзе: Літва калі: лета-восень 2012 фінансавыя ўмовы: 312-412 еўра ў месяц дэдлайн: 15/02/2012
Культурніцкі цэнтр "Ніда" запрашае мастакоў, дызайнераў, архітэктараў, куратараў і даследчыкаў у галіне мастацтва правесці разам лета і восень на узбярэжжы Балтыйскага мора (тэрыторыя нацыянальнага парка).
"Ніда" была створана ў сакавіку 2012 года як новае адгалінаванне Віленскай Акадэміі мастацтваў.
Вы застанецеся задаволеннымі пражываннем у "Нідзе", калі:
1) Хуткасць гарадскога жыцця паглынае увесь час і пакідае вас без энергіі, якая, безумоуна, патрэбна для крэатыунай дзейнасці;
2) Вы працуеце над спецыфічнымі праектамі, якія адлюстроуваюць прыроднае і/ці культурнае асяроддзе;
3) Вам падабаецца сустракацца з новыми творчымі людзьми з розных краін і вам бы хацелася працягнуць супрацу з імі і ў будучым;
4) Вам патрабуецца пляцоука для эксперыментау? У гэтым выпадку лес ці пляж могуць стаць вашымі творчымі студыямі.
Што трэба зрабіць, каб патрапіць у гэтае дзіўнае месца? Запоуніць заяву, якую вы зможаце знайсці тут і даслаць на пошту Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .
Час рэзідэнцыі ў Нідзе можа складаць ад 1 да 4 месяцаў паміж чэрвенем і снежнем 2012г. Пажаданы тэрмин - 2 месяцы.
Кошт: чэрвень-верасень 2012г. – 412 еўра/месяц. Кастрычник-снежань 2012г. – 312 еўра/месяц. Сюды ўваходзіць пражыванне, арэнда студыі, падаткі, карыстанне матэрыяламі, ровары і мінівэн.
Падрабязная інфармацыя - тут.











далучайцеся да нас