
для каго: школьнікі старэйшых класаў дзе: Летува калі: 2012 фінансавыя ўмовы: курс бясплатны дэдлайн: 12/01/2012 http://students.ehu.lt/
Удзельнікі бясплатнага дыстанцыйнага курса атрымаюць шырокі спектр гуманітарных ведаў, якія з розных прычынаў немагчыма атрымаць, вывучаючы аналагічны курс у беларускай сярэдняй школе. Праграма курса мае міждысцыплінарны характар і ўлучае ў сябе элементы сацыялагічнага, паліталагічнага, філасофскага, гістарычнага, юрыдычнага і эканамічнага аналізу; асвятляе такія пытанні, як суадносіны індывіда і грамадства, правы чалавека, тэорыя і практыкі дэмакратыі; будуецца на выкарыстанні дасягненняў сучаснай сацыяльнай тэорыі ў кантэксце глабальных трансфармацый, якія закранаюць чалавека, грамадства, дзяржаву.
Больш за тое: гэты курс з’яўляецца своеасаблівым бонусам для абітурыентаў ЕГУ. Курс можа быць выкарыстаны як для падрыхтоўкі да напісання профільнага эсэ (абавязковы экзамен пры паступленні ў ЕГУ), так і для развіцця навыкаў крытычнага мыслення, акадэмічнага чытання і пісання. Акрамя таго, удзельнікам, якія закончылі гэты курс і паступілі ў ЕГУ, курс будзе залічаны ў якасці прадмета па выбары аб’ёмам у 3 навучальныя крэдыты. Тыя ж, хто не збіраецца паступаць у ЕГУ, таксама не застануцца без бонусаў. Акрамя атрыманых ведаў, тыя, хто паспяхова завершыць курс, атрымаюць магчымасць узяць удзел у канферэнцыі (якая адбудзецца ў Вільні, у навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта), прачытаць падрыхтаваныя даклады і атрымаць сертыфікаты.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе адбывацца ад 1 снежня 2011 да 13 студзеня 2012 года, а таксама ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса ад 16 да 22 студзеня.
Больш падрабязная інфармацыя тут.
Заяўкі на курс магчыма падаць да 12 студзеня.











далучайцеся да нас