ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Базавы курс па Правах Чалавека і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў
04 Снежня 2011
Базавы курс па Правах Чалавека і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў

для каго: усе жадаючыя дзе: Летува калі: 6 снежня 2011 дэдлайн: 30/11/2011 www.inthrschool.org/application/universalnaya-anketa

Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух (МПД) і Міжнародная Школа Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў пры падтрымцы Беларускага Дома Правоў Чалавека ў выгнанні аб'яўляюць набор на ўдзел у семінары для маладых і пачынаючых праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў, для тых, каго цікавяць правы чалавека, грамадская актыўнасць і сацыяльная творчасць - «Базавы курс па Правах Чалавека і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў».

«Базавы курс» - гэта магчымасць атрымаць базавыя звесткі аб правах чалавека і моладзевых дзеяннях па абароне правоў чалавека, пазнаёміцца з вядучымі міжнароднымі праваабаронцамі і грамадзянскімі ініцыятывамі, атрымаць доступ да іншых праграмаў Міжнароднай Школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў, семінары якой праходзяць на Паўночным Каўказе і ў іншых рэгіёнах Расеі, Украіне, Беларусі, Кыргызстане.

На семінары вы зможаце пачуць адказы на наступныя пытанні:

  • Правы чалавека: філасофская канцэпцыя або сістэма прававых нормаў?
  • Чым парушэнне правоў чалавека адрознівауцца ад любой несправядлівасці?
  • Хто павінен сачыць за выкананнем Правоў Чалавека?
  • Правы чалавека і палітыка: у чым падабенства і адрозненні?
  • ЯК і НАВОШТА можна і трэба абараняць Правы Чалавека?

А, магчыма, замест адказаў, вы паедзеце з семінара з вялізнай колькасццю пытанняў...

Умовы ўдзелу: Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў, па папярэдняй дамоўленасці можа быць аплачаны праезд і прадастаўлена пражыванне.

Мы будзем рады бачыць на семінары маладых людзей з Літвы, Беларусі, Латвіі і Эстоніі. Рабочым мовай семінара з'яўляецца руская.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету на сайце (папярэдне неабходная рэгістрацыя на сайце) да 30 лістапада.

Увага - для грамадзян Беларусі, якім неабходная шэнгенская віза, неабходна запоўніць заяўку да 20 лістапада.

Семінар адбудзецца 6 снежня ў Вільні, на базе Дома Правоў Чалавека.

Вядучы семінара - Андрэй Юравы - праваабаронца, паэт, трэнер, філосаф, адзін з ініцыятараў Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з ПЧ ў Беларусі ў канцы 2010 году www.hrwatch-by.org, і кіраўнік яго назіральнай місіі, эксперт Савета Еўропы, ганаровы прэзідэнт міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД), дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы.

Дадатковая інфармацыя:

  • Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
  • Ганна Дабравольская
  • Дзмітрый Макараў
  • Лада Бурдачева
Каментары (0)