КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 
Cемінар для выдаўцоў па маркетынгу і збыце: "Стратэгічны маркетынг на практыцы"
Cемінар для выдаўцоў па маркетынгу і збыце:

для каго: спецыялісты ў выдавецкай справе дзе: Мінск, Беларусь калі: 27-29 сакавіка 2012 дэдлайн: 09/03/2012 www.goethe.de/ins/by/min/ver/be8836612v.htm

Пасля блока, прысвечанага даследаванням рынку, арганізатары звернуцца да набытых раней маркетынгавых ведаў і паспрабуюць ажывіць тэорыю, разбіраючы практычныя прыклады і сітуацыі не толькі з «выдавецкага свету», але і з іншых «светаў».

Каментары (0)
Курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства» у Мінску
Курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства» у Мінску

для каго: усе жадаючыя дзе: мінск, Беларусь калі: 3 сакавіка -28 красавіка 2012 дэдлайн: 29/02/2012 belau.info

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" ў сакавіку-красавіку 2012 праводзіць у г. Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».

У межах вучэбнай праграмы будуць арганізаваны 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з моладзёвай групай у кантэксце некамерцыйнай арганізацыі. Між семінарамі будзе арганізавана практычная дзейнасць удзельнікаў па замацаванню ведаў і ўменняў на базе сваіх арганізацый, а таксама арганізавана работа па абмене вопытам у межах Партала электроннага дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ». Акрамя таго, удзельнікі курса пад час навучання, па жаданні, змогуць самастойна правесці навучальныя сесіі з моладзёвнай групай у рамках курсу нефармальнай адукацыі «Моладзь на карысць грамадству» па распрацаваным матэрыялах, якія будуць прадастаўлены арганізатарамі.

Каментары (0)
Адукацыйны летнік для школьнікаў у Баўгарыі
Адукацыйны летнік для школьнікаў у Баўгарыі

для каго: школьнікі 14-18 год дзе: Благаеўград, Баўгарыя калі: ліпень-жнівень 2012 фінансавыя ўмовы: кошт удзелу ад 420 да 630 эўра дэдлайн: 10/06/2012 www.aubg.bg/camp

Амерыканскі універсітэт у Баўгарыі праводзіць свой штогадовы адукацыйны летнік ў горадзе Благаеўград, Баўгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 - 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. Праграма ўключае ў сябе навучальныя курсы, якія развіваюць і паляпшаюць навыкі студэнтаў у такіх галінах, як творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі і грамадскія працы. Дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі і іншыя мерапрыемствы таксама ўключаны ў праграму летніка, каб зрабіць яго больш інтэнсіўным і цікавым. Настаўнікі, якія з'яўляюцца носьбітамі англійскай мовы, уцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.

Каментары (0)
Серыя семінараў на тэму „Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.“
Серыя семінараў на тэму „Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.“

дзе: Мінск, Беларусь дэдлайн: 24/02/2012 www.goethe.de/ins/by

Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць серыю семінараў на тэму "Музеі - цэнтры адукацыі XXI стагоддзя". Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі беларускіх музеяў і ўстаноў адукацыі, асноўная дзейнасць якіх накіравана на захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны і знаёмства з ёю шырокай грамадскасці.

Каментары (0)
Валантарыят на конкурсе “Еўрабачанне”
Валантарыят на конкурсе “Еўрабачанне”

для каго: усе жадаючыя дзе: Баку, Азербайджан калі: 20 -27 мая 2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 28/02/2012 intranet.youthforum.org/newsletters/node/27444

Еўрабачанне - адно са старэйшых тэлевізійных шоў у свеце, якое адбываецца кожны год, ужо напрацягу 56 год. Пасля пяці дзесяткаў год больш за 1 100 песень сталі сучаснай класікай, аказалі моцнае укладзенне на калектыўную сьвядомасьць Еўропы.

Каментары (0)
Рэзідэнцыя ў культурніцкім цэнтры ў Літве
Рэзідэнцыя ў культурніцкім цэнтры ў Літве

для каго: мастакі, дызайнеры, архітэктары, куратары і даследчыкі ў галіне мастацтва дзе: Літва калі: лета-восень 2012 фінансавыя ўмовы: 312-412 еўра ў месяц дэдлайн: 15/02/2012

Культурніцкі цэнтр "Ніда" запрашае мастакоў, дызайнераў, архітэктараў, куратараў і даследчыкаў у галіне мастацтва правесці разам лета і восень на узбярэжжы Балтыйскага мора (тэрыторыя нацыянальнага парка).

Каментары (0)
Семінар “Якасць дзяржаўнага кіравання”
Семінар “Якасць дзяржаўнага кіравання”

для каго: усе жадаючыя дзе: Берлін, Варшава калі: 8-29 верасня 2012 дэдлайн: 12/03/2012 www.goerdeler-kolleg.de

Аб'яднаць Еўропу - у гэтым заключаецца мэта Каледжа імя Карла Фрыдрыха Герделера «Якасць дзяржаўнага кіравання» Фонду імя Роберта Боша. Каледж з'яўляецца трохтыднёвы міжнародным семінарам павышэння кваліфікацыі кіруючых маладых кадраў у галіне грамадскага сектара (публічна-прававое ўпраўленне, прадпрыемствы грамадскага кіравання, некамерцыйныя арганізацыі і г.д.) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі і Украіны.

Каментары (0)