"Аўстрыйскі моўны дыплом " узнік у 1994 годзе з ініцыятывы Федэральнага Міністэрства замежных спраў і Федэральнага Міністэрства па справах адукацыі, навукі і культуры Аўстрыі.
Першыя экзамены адбыліся ў 1995 годзе ў 7 ліцэнзаваных цэнтрах. Сёння ва ўсім свеце каля 200 ліцінзаваных цэнтраў штогод прыймаюць больш чым 40 000 кандыдатаў.
На сённяшні дзень сістэма " Аўстрыйскага моўнага дыплома " дазваляе здаць 6 экзаменаў для 6 узроўняў валодання нямецкай мовай. Атрыманыя сэртыфікаты прызнаюцца ва ўсім свеце і з’яўляюцца пацверджанем узроўня валодання нямецкай мовай, неабходнага для атрымання адукацыі ў навучальных установах Аўстрыі, Нямеччыны і Швэйцарыі, а таксама для працаўладкаваньня і іншых мэтаў.
Экзамены праходзяць двойчы на год – у снежні і чэрвені.
Кожны экзамен праходзіць у два этапы і ўключае заданні для праверкі ўсіх відаў камунікацыі:
- чытанне(Leseverstehen);
- успрыняцце мовы на слых(Hörverstehen);
- пісанне (Schreiben);
- размова(Sprechen).
Працягласць кожнага іспыту залежыць ад узроўню дыплома, на які здае кандыдат.
Экзамены ÖSD, якія можна здаць у Мінску:
Grundstufe Deutsch 1 (GD 1)
- Узровень па шкале CEF: A1;
- Экзамен для навучэнцаў старэйшых за 14 год, якія ўжо валодаюць добрай пачатковай базай, могуць камунікаваць на бытавыя і прафесійныя тэмы на элемэнтарным узроўні.
Grundstufe Deutsch (GD)
- Узровень па шкале CEF: A2;
- Экзамен для навучэнцаў старэйшых за 14 год, якія ўжо валодаюць добрай пачатковай базай, могуць камунікаваць на бытавыя і прафісыйныя тэмы на элемэнтарным узроўні.
- Сертыфікат A2 Grundstufe Deutsch – гэта прызнанае пацверджанне ведання нямецкай мовы, дастатковага для атрымання грамадзянства ці віду на жыхарства Аўстрыі.
Zertifikat Deutsch (ZD)
- Узровень па шкале CEF: B1 (Threshold);
- Экзамен для навучэнцаў старэйшых за 16 год, якія могуць без праблемаў камунікаваць на любыя бытавыя тэмы, выразіць свой погляд па цікавячых іх пытаннях. У цэнтры ўвагі знаходзіцца камунікатыўная кампэтэнцыя,але таксама на дадзеным узроўні надаецца ўвага пісьменнасці мовы.
- Паспяховая здача экзамэну з’яўляецца мінімальным патрабаваннем да ведання мовы для атрымання адукацыі.
Zertifikat Deutsch für Jugendliche (ZD j)
- Узровень па шкале CEF: B1 (Threshold);
- Варыянт экзамэну Zertifikat Deutsch спэцыяльна для падлеткаў з 12 да 16 год.
- Экзамен для падлеткаў адрозніваецца ад экзамэна для дарослых выбарам тэмаў і тэкстаў, адаптаванных для дадзенай узроставай катэгорыі. Фармат заданняў застаецца без зменаў.
- Экзамены Zertifikat Deutsch і Zertifikat Deutsch für Jugendliche (ZD j) распрацаванныя сумесна з Гётэ-інстытутам, унівэрсітэтам у Фрайбургу і іншымі.
- Адпаведнасць іншым экзамэнам па нямецкай мове (Гётэ-інстытут, WBT): Zertifikat Deutsch.
Mittelstufe Deutsch (MD)
- Узровень па шкале CEF: B2 (Vantage);
- Экзамен для навучэнцаў старэйшых за 16 год, якія камунікуюць на любыя тэмы і могуць абмеркаваць не толькі прадмет размовы ў агульным, але і звярнуць увагу на дэталі, могуць спантанна ды бегла весці размову з носьбітамі мовы.
- Сертыфікат B2 Mittelstufe Deutsch прызнаны аўстрыйскімі унівэрсітэтамі дастатковым для паступлення пацверджаннем ведаў нямецкай мовы.
- Адпаведнасць іншым экзаменам па нямецкай мове (Гётэ-інстытут і інш.): Goethe-Zertifikat B2, Zertifikat Deutsch Plus, Zertifikat Deutsch für den Beruf.
Oberstufe Deutsch (OD)
- Узровень па шкале CEF: C1 (Effective Operational Proficiency);
- Экзамен для навучэнцаў старэйшых за 16 год, якія ўжо ў разнастайных сітуацыях грамадскага ды прафесійнага жыцця могуць комплексна выражаць свае думкі і ўдзельнічаць у абмеркаваннях і дыскусіях.
- Сертыфікат C1 Oberstufe Deutsch прызнаны шматлікімі аўстрыйскімі, нямецкімі і швейцарскімі ўнівэрсітэтамі допускам да навучання як пацверджанне ведаў нямецкай мовы.
- Адпаведнасць іншым экзамэнам па нямецкай мове (Гётэ-інстытут і інш.): Goethe-Zertifikat C1, C1 Deutsch, Prüfung Wirtschaftsdeutsch International.
Wirtschaftssprache Deutsch (WD)
- Узровень па шкале CEF: C2 (Mastery);
- Экзамен для навучэнцаў старэйшых за 16 год, распрацаванны сумесна з аўстрыйскай Таргова-прамыстовай палатай. Дадзены экзамен пацвярджае не толькі вельмі высокі ўзровень валодання нямецкай мовай,але і прадугледжвае поўную кампэтэнцыю па эканамічнай тэматыцы.
- Сертыфікат Wirtschaftssprache Deutsch прызнаны ўсімі аўстрыйскімі, нямецкімі і швейцарскімі ўнівэрсітэтамі ў якасці допуску да навучання і пацверджання ведаў нямецкай мовы, а таксама з’яўляецца дастатковым для выкарыстання нямецкай мовы ў прафесійных мэтах.
- Адпаведнасць іншым экзамэнам па нямецкай мове (Гётэ-інстытут і інш.): Zentrale Oberstufenprüfung (ZOP), Kleines Deutsches Sprachdiplom (KDS).
Здаць экзамэн ÖSD на тэрыторыі Беларусь можна ў школе замежных моў Streamline (str.by)
Кошт за экзамэн не фіксаванны і вызначаецца кожным ліцэнзіяваным цэнтрам самастойна.
Больш падрабязна пра экзамэн на www.osd.at.









далучайцеся да нас