КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 

ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

Што такое TOEFL

Толькі вось у чым праблема: тэст платны (100 даляраў ЗША), а ягоныя вынікі сапраўдныя на двухгадовы тэрмін. Калі тэрмін пройдзе, тэст трэба будзе здаваць па-новаму! Таму вы павінны добра ўсьведамляць, навошта вам вынікі тэсту і калі вы іх будзеце выкарыстоўваць.

Вынікі тэсту абавязковыя, калі вы захочаце навучацца ў любым з паўтысячы каледжаў і ўнівэрсытэтаў ЗША, Канады і ішных ангельскамоўных краінаў. Больш таго, удалае напісаньне тэсту спатрэбіцца, калі вырашыце працаваць у гэтых краінах (ліцэнзіі выдаюцца толькі ў адпаведнасьці з вынікамі тэсту).

У лютым 1998 году мноства краінаў сьвету замяніла традыцыйны TOEFL, які выконваўся пісьмова, на кампутарны варыянт, які мае шэраг істотных перавагаў. Цяпер тэст будзе праводзіцца больш чым у 300 цэнтрах па ўсім сьвеце. Віртуальнаму TOEFLу ўласьцівы зручны графік сдачы, камфартабельнасьць пры выкананьні, паменшаная колькасьць пытаньняў, чым у фармаце paper-based, і прыстасаванасьць іх пад “Ваш узровень”. А таксама магчымасьць убачыць вынік на маніторы адразу пасьля выкананьня тэсту. Тэст можна будзе атрымаць напрацягу 14 дзён пасьля здачы, а яшчэ выбраць да 4 адрэсатаў, якім вы накіруеце вынік сдачы TOEFL.

Шкала адзнак.

Ня так даўно прынялі новую шкалу адзнак, распарацаваную спэцыяльна для кампутарнага варыянту TOEFL. Максымальная адзнака – 300 пунктаў. Кожная з трох частак ацэньваецца ад 0 да 30 п.: Listening (0-30), Structure/Writing (0-30) і Reading (0-30). Такім чынам, вы атрымоўваеце 4 адзнакі: 3 – за кожную з сэкцыяў і адну за агульны вынік, які вылічваецца наступным шляхам: адзнакі складаюцца, памнажаюцца на 10, а потым падзяляюцца на 3. Трыццаціхвіліннае эссэ ацэньваецца ад 0 да 6 пунктаў, а потым атрыманы вынік дадаецца да выніку Structure/Writing.

Як здаць іспыт, калі ня ведаеце кампутару?

Дзеля таго, каб здаць іспыт, ніякіх надзвычайных ведаў кампутару ня трэба. Вы можаце здаваць тэст, нават калі дагэтуль ня мелі ніякага досьведу працы з кампутарам. Усе неабходныя навыкі можна здабыць, выконваючы спэцыяльныя ўводныя сэкцыі непасрэдна перад тэстам.

І яшчэ: вы можаце здаваць TOEFL безьліч разоў, але зь перапынкамі ў часе (адзін месяц).

Карысныя спасылкі на выпадак, калі вы раптоўна зацікавіліся: