КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 

ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

Летува
Летува Сыстэма арганізацыі вышэйшай адукацыі: вышэйшая адукацыя мае тры пасьлядоўныя ступені:

  • Першыя тры з паловай або чатыры з паловай гады разьлічаныя на атрыманьне ступені Бакаляра і/або прафэсійнае адукацыі. Задача - паляпшэньне агульнай адукацыі, забесьпячэньне ведамі і навыкамі для прафэсійнае кар'еры.
  • Наступны ўзровень - ступень Магістра і/або прафэсійнае кваліфікацыі. Доўжыцца паўтара-два гады. Студэнты пашыраюць веды ў адпаведнай галіне навукі ці мастацтва.
  • Трэці ўзровень уключае ня менш за чатыры гады навучаньня для атрыманьня ступені Доктара філязофіі. Ён прадугледжаны для падрыхтоўкі навуковага пэрсаналу для ВНУ. Падчас навучаньня пішуцца дасьледчыя работы і доктарская дысэртацыя.
  • Сумежнае навучаньне ўвасабляе сабою першыя два ўзроўні і заканчваецца атрыманьнем ступені Магістра ці прафэсійнае кваліфікацыі. Такая праграма разлічана для вывучэньня фармацэўтыкі, мэдыцыны, аданталёгіі і вэтэрынарыі.
  • Пазаўнівэрсытэцкія праграмы навучаньня дазваляюць атрымаць прафэсійную кваліфікацыю. Яны разьлічаныя на тры - чатыры гады.
  • Увогуле праграмы навучаньня ўключаюць шэсьць галінаў: гуманітарныя, сацыяльныя, фізычныя, біямэдычныя, тэхналягічныя навукі, а таксама мастацтва.

Мова: большасьць праграм на літоўскай мове, але есьць некаторыя і на ангельскай, нямецкай і рускай.

Выдаткі на адзін навучальны год: навучаньне - 3.000-36.000 летувіскіх літаў (у залежнасьці ад праграмы і ўзроўню); падручнікі/харчаваньне - 500-3.000 літаў; пражываньне - 1.000-5.000 літаў.

Інфармацыйныя службы: Заявы замежных студэнтаў неабходна дасылаць ў адпаведныя ўнівэрсытэты:

студэнцкія арганізацыі:

  • Летувіскі нацыянальны зьвяз студэнтаў : www.lss.lt;
  • Летувіскі нацыянальны зьвяз студэнцкіх прадстаўніцтваў: www.lsas.lt.

Нацыянальныя стыпэндыі:

  • студэнты дзяржаўных ВНУ апошніх курсаў і тыя, якія ўжо маюць навуковую ступень, маюць магчымасьць атрымліваць стыпэндыі;
  • студэнты, якія навучаюцца на ступень Доктара, і асьпіранты атрымліваюць стыпэндыю ў памеры 735-850 LT/месяц;
  • студэнты мэдычных профіляў атрымліваюць унівэрсытэцкія гранты;
  • іншыя формы фінансаваньня прадугледжаны ў адпаведнасьці з двухбаковымі пагадненьнямі.

Больш поўная інфармацыя: www.mokslas.lt.

Пражываньне: у студэнцкіх інтэрнатах для студэнтаў дзённае формы навучаньня - пачынаючы з 100 LT-250LT за пакой. Прычым пакой неабходна заказаць за два месяцы наперад.

Магчымасьць працаваць: для замежных студэнтаў адсутнічае.