Асноўная інфармацыя пра краіну:
Аўстрыя знаходзіцца на поўдні Цэнтральнай Еўропы і мяжуе з васьмю краінамі: Чэшскай Рэспублікай, Германіяй, Венгрыяй, Італіяй, Ліхтэнштэйнам, Славакіяй, Славеніяй і Швейцарыяй. Насельніцтва складае 8 мільёнаў жыхароў. Асноўная мова – нямецкая. Сталіца краіны – Вена. Аўстрыя – федэральная дзяржава, якая складаецца з дзевяці федэральных земляў: Бургенланд, Карынтыя, Ніжняя Аўстрыя, Зальцбург, Штырыя, Тыроль, Верхняя Аўстрыя, Вена і Форарльберг. Кожная федэральная зямля мае свой мясцовы сход і ўрад. Асноватворнымі прынцыпамі палітычнай сістэмы з’яўляюцца вяршэнства права, дэмакратыя, федэралізм, рэспубліканская форма праўлення, падзел улады і лібералізм.Сістэма вышэйшай адукацыі:
У Аўстрыі існуе вялікае мноства вышэйшых навучальных установаў. 15 аўстрыйскіх універсітэтаў прапануюць студэнтам цэлы шэраг варыянтаў навучання. Калі вы жадаеце вывучаць музыку, тэатр, кіно, выяўленчае мастацтва альбо прыкладное мастацтва, шэсць аўстрыйскіх універсітэтаў мастацтваў прапануюць сваім студэнтам творчую адукацыю. З 1993 г. у дадатак да ўніверсітэтаў у Аўстрыі таксама існуюць 20 прафесійна-тэхнічных вышэйшых школ (Fachhochschulen). Таксама ёсць і прыватныя ўніверсітэты. Галіна прафесійнай падрыхтоўкі таксама ўключае ў сябе педагагічныя каледжы і інстытуты, каледжы і інстытуты па падрыхтоўцы выкладчыкаў тэалогіі і г.д.
Больш падрабязную інфармацыю наконт аўстрыйскай сістэмы вышэйшай адукацыі (напрыклад, вэб-сайты ўніверсітэтаў і прафесійна-тэхнічных вышэйшых школ (ПТВШ), а таксама інфармацыю пра ўдзел Аўстрыі ў еўрапейскіх і міжнародных праграмах па абмене) можна знайсці на вэб-сайце Аўстрыйскага федэральнага міністэрства навукі і даследаванняў http://www.bmwf.gv.at.
Аўстрыйскі ўрад, прыватныя ўстановы і ўніверсітэты прапануюць шэраг стыпендыяў, па атрыманне якіх таксама могуць звяртацца і беларускія студэнты. Таксама як і ў некаторых іншых краінах, у Аўстрыі створанае спецыяльнае агенцтва – Аўстрыйская служба абменаў (Цsterreichischer Austauschdienst – ЦAD) – для таго, каб займацца грантамі для замежных студэнтаў. Такім чынам, калі вы зацікаўленыя ў навучанні ў Аўстрыі і шукаеце фінансавую дапамогу, настойліва рэкамендуем наведаць вэб-сайт гэтай арганізацыі http://www.oead.ac.at/, дзе вы знойдзеце ўсю неабходную даступную інфармацыю наконт стыпендыяў, парады пра тое, як падаваць заяву, і бланкі заяваў.
Ніжэй прыведзены спіс некаторых стыпендыяў, але, калі ласка, звярніце ўвагу на інфармацыю, змешчаную на сайце. Дадзены спіс стыпендыяў не з’яўляецца поўным.
Грант імя Эрнста Маха (Ernst Mach Grant)
- Галіна навучання альбо даследавання: прыродазнаўчыя навукі, тэхнічныя навукі, медыцына, сельская і лясная гаспадарка, ветэрынарная медыцына, сацыяльныя/грамадскія навукі, права і эканоміка, гуманітарныя навукі і тэалогія.
- Тып гранта: грант на семестр альбо на адзін год.
- Мэтавая група: выпускнікі ўніверсітэтаў, малодшыя за 35 гадоў, аспіранты першых гадоў навучання.
- Арганізацыя, якая выдаткоўвае грант: ЦAD/ACM ад імя і пры фінансавай падтрымцы Аўстрыйскага федэральнага міністэрства навукі і даследаванняў.
- Тэрмін, на які выдаткоўваецца грант: ад 1 да 9 месяцаў.
- Выплаты дапамогі згодна з грантам: Памер выплатаў за месяц:
- для выпускнікоў універсітэтаў – 940 еўра;
- для выпускнікоў універсітэтаў, старэйшых за 30 гадоў, якія маюць ступень доктара філасофіі (PhD), – 1 040 еўра.
- Атрымальнікі грантаў вызваляюцца ад платы за навучанне.
- Бланк заявы, а таксама інфармацыю наконт тэрмінаў падачы заяваў можна знайсці на http://www.scholarships.at/default.aspx.
Дзе атрымаць больш падрабязную інфармацыю?
Аўстрыйская служба абменаў (Цsterreichischer Austauschdienst)
- http://www.oead.ac.at
- База дадзеных грантаў, правілы паступлення і пражывання, жыццё ў Аўстрыі, летнія курсы і іншая карысная інфармацыя.
Федэральнае міністэрства навукі і даследаванняў
- http://www.bmwf.gv.at
- Магчымасці навучання ў Аўстрыі, вэб-сайты розных універсітэтаў, міжнародныя праграмы, афіцыйныя дакументы і г.д.
Міністэрства еўрапейскіх і міжнародных спраў Аўстрыі
- http://www.bmeia.gv.at
- Урад і палітыка, Аўстрыя: факты і лічбы, міжнароднае супрацоўніцтва, культурныя праекты і г.д. Інфармацыя таксама прадстаўленая па-англійску.
Амбасада Аўстрыі ў Маскве
- Стараканюшанны завулак, 1,
- 119034, Масква
- Тэл.: +7 495 502 95 12
- Факс: +7 495 937 42 69
- E-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
- http://www.aussenministerium.at/moskau
- Інфармацыя пра Аўстрыю, пра тое, як прыехаць у Аўстрыю, навучанне ў Аўстрыі (бланкі заяваў на некаторыя праграмы можна атрымаць у Аддзеле культуры Амбасады Аўстрыі ў Маскве). Інфармацыя прадстаўленая па-руску і па-нямецку.









далучайцеся да нас