КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 

ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

Чэхія
Чэхія

Навучальны год у Чэхіі з верасня па жнівень.

У Чэхіі некалькі відаў школ, якія даюць сярэднюю адукацыю: гімназіі, тэхнічныя і медычныя. Зазвычай 4 гады навучання, але ёсць і такія гімназіі, дзе навучанне цягнецца 6 ці 8 гадоў і сканчаецца выпускным іспытам Maturita. З Maturita можна паступаць ў Вышэшую прафесійшую школу (VOš) альбо ўніверсітэт. У VOš можна атрымаць дыплом Dis, ва ўніверсітэце бакалаўра (Bc.), бакалаўра мастацтваў (BcA.), магістра (Mgr.), магістра мастацтваў (MgA), інжынера (Ing.), інжынера архітэктуры (Ing.arch.), доктара медыцыны (MUDr.), доктара ветырынарнай медыцыны (MVDr.).

Пасьля навучаньня на доктарскіх праграмах (эквівалент беларускай аспірантуры) можна атрымаць тытул доктара (Ph.D.) або доктара тэалёгіі (Th.D.).

Ёсьць яшчэ й іншыя меньш распаўсюджаныя тытулы.

Патрабаванні пры паступленні ў ВНУ:

Замежныя абітурыенты павінны:

  • мець пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй школы (ёсць выключэнні для абітурыентаў мастацкіх акадэміяў);
  • прадэманстраваць здольнасць навучацца ва ўніверсітэце.

Замежныя пасведчанні пра заканчэнне сярэдней школы павінны быць альбо выдадзеныя краінай, з якой у Чэхіі (ці раней Чэхаславакіі) былі заключаны пагадненні ад узаемным прызнанні пасведчанняў/дыпломаў, якія неабходны для паступлення ва ўніверсітэт; альбо павінны прымацца мясцовымі школьнымі адміністрацыямі, якія адказваюць за пачатковую і сярэднюю адукацыю.

Для беларускіх абітурыентаў неабходны атэстат з апастылям і спіс усіх прадметаў за 10-11 класы. Усе гэта пасля перакладаецца і натарыяльна завяраецца ў Празе, пасля адносіцца ў чэскае Міністэрства адукацыі, каб яны далі пацверджанне, што гэтыя дакументы сапраўдныя. З зацверджанымі дакументамі трэба прыйсьці на іспыт.

Замежнікі, якія хочуць навучацца на чэскім аддзяленні (гэта значыць задарма) здаюць уступныя іспыты па-чэску ці па-славацку. Узровень валоданьня мовай мусіць адпавядаць разуменьню пытанняў і тэстаў абітурыентам і разуменню адказаў абітурыента прафесарам, які прымае іспыт або тэст.

Да ўвагі! У лютым падаецца заява, што вы хаціце паступаць ва універ. На гэтую заяву вам у красавіку ці траўні прыйдзе паперка, з якой неабходна з'явіцца на іспыт.

Студэнты, якія ўжо маюць дыплом з замежнай навучальнай установы і жадаюць працягнуць навучанне ў Чэхіі, павінны звяртацца непасрэдна ва ўстановы, якія адказваюць за прыняццё рашэнняў аб раўназначнасці кваліфікацыі/часу навучання. Кандыдаты на доктарскае навучанне павінны мець ступень магістра і прайсці суразмоўе альбо здаць іспыт.

Студэнты могуць знайці прафесара, які будзе навуковым кіраўніком падчас навучання і падрыхтоўкі да доктарскай працы. Дэкан факультэта таксама можа дапамагаць студэнту ў пошуку навуковага кіраўніка. Замежныя кандыдаты прымаюцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы таксама на стыпенды, якія прапануюцца іншым краінам Чэскай Рэспублікай згодна з міждзяржаўнымі пагадненнямі ці прыватнымі пагадненнямі паміж навучальнымі ўстановамі пэўных ВНУ. У другім выпадку факультэт мусіць спраўдзіць ці адпавядае замежны студэнт абодвум крытэрам a) і b).

Увогуле ў Чэхіі існуе структура 3 узроўневага навучання і курсаў: на дыплом бакалаўра вучацца ад 6 да 8 семестраў; дыплом магістра разлічаны на 5-6 гадовае навучанне з прысваеннем навуковай ступені магістра; навучанне ў дактарантуры можа быць толькі па сканчэнні магістратуры. Паслядыпломнае навучанне цягнецца звычайна ад 6 да 8 семестраў і вядзе да атрымання навуковай ступені доктара.

Мова: Увогуле ўступныя іспыты праходзяць на мове навучальнай установы ці пэўнага вучэбнага курса, на які паступае абітурыент, звычайна гэта чэская мова. Некаторыя ўніверсітэты прапануюць замежным студэнтам аднагадовы інтэнсіўны курс чэскай мовы. Студэнты, якія збіраюцца навучацца на замежнай мове (звычайна на ангельскай ці нямецкай), павінны таксама валодаць асновамі чэскай для штодзённага ўжытку і адміністратыўных патрэбаў.

Іміграцыйныя патрабаванні: Замежныя студэнты павінны мець сапраўдны пашпарт і чэскую візу, якае выдаецца ў чэскай абмасадзе ў Беларусі. Каб атрымаць дазвол на пражыванне, студэнт павінен прадаставіць наступныя дакументы: падцверджанне мэты знаходжання ў краіне (напрыклад ліст ад навучальнай установы, які падцверджвае прыняццё на навучанне), падцверджванне таго, што студэнт мае дастаткова фінансаў (напрыклад выпіска з банкаўскага рахунку альбо ліст пра прызнанне стыпендыі для студэнта), і падцверджанне пра месца пражывання, падцверджанні, што ў студэнта няма крымінальнага мінулага (дакумент павінен быць перакладзены на чэскую мову і мець пячатку аўтарызаванага перакладчыка).

Такім чынам пры паступленні ў чэскую ВНУ варта паклапаціцца пра тое, каб мець:

  • Атэтстат з апастылям (робяць у Мінадукацыі);
  • Спіс прадметаў і гадзін за 10-ты, 11-ты клас;
  • Пашпарт;
  • Афіцыйную копію пасведчання аб нараджэнні (для дазволу на пражыванне);
  • Інфармацыя пра медыцынскую страхоўку;
  • Ліст аб прыняцці на навучанне ад ВНУ;
  • Дарожныя дакументы (квіткі на цягнік/аўтобус/самалёт);
  • Падцверджанні, што ў студэнта няма крымінальнага мінулага;
  • Фотаздымкі для дакументаў;
  • Чэскую візу;

Магчымыя выдаткі падчас навучальнага году: Чэская Рэспубліка прапануе неклькі стыпендый і грантаў для замежных студэнтаў зазвычай на падставе міждзяржаўных пагадненняў. Зазвычай яна ўключае навучанне ў чэскай установе максімальна да году для студэнтаў з краін, з якім Чэхія падпісала канвенцыю па культурніцкае супрацоўніцтва. Стыпендыі прапануюцца праз дзяржаўныя структуры абодвух бакоў. Гранты на поўнае навучанне ва ўніверсітэце ці дактарантуку: Чэская Рэспубліка інфармуе праз свае амбасады пра магчымасць атрымаць гранты на навучанне. Увогуле, колькасць грантаў для замежных студэнтаў акрэсліваецца міждзяржаўнымі пагадненнямі пра акадэмічныя абмены.

Пры поўным курсе навучання пачатковых стыпендый тут аніякіх няма. Пасля магчыма атрымліваць стыпендыю за паспяховасьць, але гэта на старэйшых курсах, калі будзе вядомы сярэдні бал з іспытаў.

Разлічваць трэба на тое, што самаму трэба плаціць за пражыванне, зняць кватэру (пакой) у Празе каштуе прыкладна 80-100 эўра. У месяц на пражыванне трэба прыкладна 300 эўра на асобу (пражыванне каля 90 эўра, харчаванне 120 эўра, транспарт 20 эўра на 3 месячны праяздны, каля 70 эўра на розныя асабістыя выдаткі). Калі-некалі можна падрабляць, калі вучоба не надта напружвае. Працаваць са студэнцкай візай стала і афіцыяльна нельга. Магчыма толькі час ад часу падрабляць у супермаркетах, ці часова на якіх-небудзь фірмах.

Стыпендыі: Некаторыя стыпендыі на навучанне ў Чэскай Рэспубліцы прапануюцца па схеме сумеснага фінансавання ЮНЭСКА (UNESCO Co-Sponsored Fellowships Scheme). За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да: UNESCO Fellowships Section, 7, place de Fontenoy, 75700 Paris, SP07 (France).

Найбольш прэстыжныя вышэйшыя навучальныя ўтановы Чэхіі:

А таксама па галінам навучання:

Эканоміка:

Тэхніка:

Біялогія, хімія:

Медыцына:

Юрыпрыдэнцыя:

Сельская гаспадарка:

  • Česká zemědělská univerzita v Praze - Praha - www.czu.cz

Інфармацыйныя службы:

Міністэрства Замежных Спраў

  • Loretánské nám 5, 110 00 Praha 1
  • тэл.: +420 2 2418 1111
  • факс: +420 2 2431 0017.

Міністэрства Адукацыі, Моладзі і Спорту

  • Karmelitská 7, 118 12 Praha 1
  • тэл.: +420 2 5719 3244
  • факс: +420 2 5719 3790
  • e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Офіс Міжнародных Службаў Міністэрства Адукацыі, Моладзі і Спорту. Агенцыя па Акадэмічнай Інфармацыі

  • Senovázné nám. 26, 110 06 Prague 06
  • тэл.: +420 224 229 698
  • факс: +420 224 229 697.

Камісія па Акрэдытацыі ў Чэскай Рэспубліцы

  • Karmelitská 7, 118 12 Praha 1
  • тэл.: +420 2 5719 3524
  • факс: +420 2 5719 3790
  • e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Чэская Канферэнцыя Рэктараў, Рэктарат Універсітэта Масарык

  • Zerotinovo nám. 9, 601 77 Brno
  • тэл.: +420 5 4212 8270 / 8272
  • факс: +420 5 4212 8300/8262
  • e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Рада Вышэйшых Навучальных Устаноў

  • José Martího 31, 162 52 Praha 6, Velaslavín
  • тэл.: +420 2 2017 2149
  • факс: +420 2 316 2703
  • e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Студэнцкі офіс ў Радзе Вышэйшых Навучальных Устаноў

  • José Martího 31, 162 52 Praha 6, Veleslavín
  • тэл.. +420 2 2017 2149/ +420 316 2703 369941-9
  • факс:+420 2 316 2703.

Цэнтр па Навучанні ў Вышэйшай Школе

  • U Luzického semináre 13/90, 118 00 Praha 1
  • тэл.: +420 257 011 311
  • факс: +420 257 011 323
  • e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
  • website: http://www.csvs.cz.

Цэнтр Адпаведнасці Дакументаў па Адукацыі

  • тэл.: +420 2 57 01 13 35, 2 57 53 05 00
  • факс: +420 2 57 53 16 72
  • e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Прызнанне навучання і кваліфікацыі:

Цэнтар Адпаведнасці Дакументаў па Адукацыі (Centrum pro studium vysokého Skolství-Stredisko pro ekvivalenci dokladu o studiu); Цэнтр па Навучанні ў Вышэйшай Школе

  • U Luzického semináre 13/90, 118 00 Praha 1
  • тэл.: +420 257 011 311
  • факс: +420 257 011 323
  • e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
  • website: http://www.csvs.cz.

Падобныя артыкулы: