КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 

ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

DAAD (Нямеччына)

У Беларусі ДААД прадстаўлена з 1994г. У 2003г было адкрыта Інфармацыйнае Бюро DAAD пры БНТУ, дзе можна атрымаць інфармацыю пра стыпендыі ў нямецкіх ВНУ, а таксама здаць іспыт на веданне нямецкай мовы (TestDaF).

DAAD прапануе наступныя стыпендыі:

  • Летнія курсы ў Нямеччыне (цягам 3-4 тыдняў для студэнтаў усіх спецыяльнасцей і маладых выкладчыкаў нямецкай мовы у ВНУ);
  • Семестровыя стыпендыі (цягам 5 месяцаў для студэнтаў германістаў-філолагаў 3-га і 4-га курсаў);
  • Стыпендыі паслядыпломнай адукацыі для выпускнікоў ВНУ ўсіх спецыяльнасцей;
  • Стыпендыі паслядыпломнай адукацыі для выпускнікоў ВНУ эканамічных спецыяльнасцей “European Recovery Programm”;
  • Спецыяльныя стыпендыі ў галіне гуманітарных, сацыяльных і грамадскіх навук (стыпедыі вылучаюцца для атрымання паслядыпломнай адукацыі, абароны дысертацыі і навуковых стажыровак ў нямецкіх ВНУ);
  • Навукова-даследчыя стыпендыі для аспірантаў і маладых навукоўцаў;
  • Навуковыя стажыроўкі для навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ;
  • Стыпендыі для былых стыпедыятаў DAAD;
  • Азнаямленчыя паездкі студэнціх груп у Нямеччыну;
  • Навучальная практыка замежных студэнтаў ў Нямеччыне;
  • Практыка для замежных студэнтаў, якія вывучаюць прыродазнаўчыя, інжынераныя навукі, сельскую і лясную гаспадарку;
  • Стыпендыя паслядыпломнай адукацыі для выпускнікоў ВНУ творчых спецыяльнасцей;
  • Праграма для журналістаў.

Ва ўсіх праграмах могуць браць удзел студэнты, аспіранты, выкладчыкі навуковыя супрацоўнікі дзяржаўна прызнаных ВНУ альбо навукова-даследчых установаў. Выключэнне складаюць магістрскія праграмы і праграмы павышэння кваліфікацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца апліканты, якія на момант пачатку стыпендыі знаходзяцца больш за два гады ў Нямеччыне. Таксама нельга адначасова падаваць заяву на ўдзел у некалькіх праграмах.

На ўвесь час стыпедыі DAAD прадастаўляе страхаванне ад няшчасных выпадкаў і грамадзянскай адказнасці. У межах спецыяльнай праграмы прапануюцца дадатковыя стыпендыі для ўдзелу ў праграме магістарскага навучання, павышэння кваліфікацыі, правядзення навукова-даследчай працы з мэтай абароны кандыдацкай дысертацыі ў Нямеччыне, а таксама навукова-даследчыя праграмы для выкладчыкаў ВНУ і навуковых супрацоўнікаў ў галіне гуманітраных і сацыяльных навук.

У залежнасці ад абранай праграмы падаюцца розныя дакументы. Асноўныя дакументы:

  • дадзеныя кандыдата,
  • фармуляр заяўкі,
  • біяграфія ў таблічнай форме,
  • матывацыйны ліст,
  • рэкамендацыйны ліст (адзін ці два ў залежнасці ад праграмы),
  • копія заліковай кніжкі ці дыплома (калі таго патрабуе праграма),
  • атэстат аб сэрэдняй адукацыі з пасведчаннем ад месца навучання ці працы і перакладам,
  • вынікі тэста DAAD па нямецкай мове альбо сертыфікат здадзенага іспыту па замежнай мове.

Заявы на атрыманне стыпендыі звычайна падаюцца за год да пачатку навучання альбо навукова-даследчай дзейнасці.

Па некаторых праграмах прэтэндэнт мусіць прайсці некалькі этапаў адбору. Адным з іх з’яўляецца сумоўе ў Інфармацыйным бюро DAAD у Мінску.

Даведацца больш пра стыпендыі DAAD і магчымасці навучання ў нямецкіх вну можна тут: www.daad-ic-minsk.by, а таксама звярнуўшыся непасрэдна ў Інфармацыйнае бюро DAAD: Пр. Незалежнасці,65 корпус 11а, каб 101 (будынак БНТУ).