
для каго: моладзь да 26 год дзе: Аўстрыя фінансавыя ўмовы: грашовыя прызы дэдлайн: 29/07/2011 www.youki.at/index.php?m=239&l=en
YOUKI – гэта жывая камунікацыйная пляцоўка, якая створана для папулярызацыя моладзевай медыя-культуры. У гэтым годзе фэст пройдзе з 22 па 26 лістапада ў аўстрыйскім Вельсе.
Журы фэсту ўзнагародзіць пераможцаў трыма прызамі ў кожнай з трох узроставых груп (10-14, 15-19 і 20-26 гадоў). Таксама будуць дзве спецыяльныя намінацыі: «Прыз за інавацыйную ленту» і «Прыз сімпатый гледачоў».
Патрабаванні да удзельнікаў: узрост ад 10 да 26 год (на момант стварэння стужкі). Прымаюцца індывідуальныя і групавыя працы, а таксама хатнія ці школьныя праекты. Конкурс праводзіцца сярод трох узроставых групп: 10-14, 15-19 и 20-26 гадоў. Працягласць усіх прадстаўленых фільмаў мусіць складаць не больш за 20 хвілін. Просьба прадстаўляць стужкі на дысках DVD-Video. Наяўнасць субтытраў на ангельскай мове з’яўляецца плюсам.
Прызы:
- 10-14 год: € 700
- 15-18 год: € 1.100
- 19-26 год: € 1.500
- Прыз за інавацыйную ленту»: € 800
- Прыз сімпатый гледачоў: € 600
Заяўку можна падаць тут http://www.youki.at/index.php?m=240&l=en.
Паводле http://ampby.org/.











далучайцеся да нас