ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Жаночая міжнародная праграма стажыровак у Японіі
26 Снежня 2011
Жаночая міжнародная праграма стажыровак у Японіі

для каго: бакалаўры, магістры дзе: Японія калі: 15 верасня 2012 па 31 сакавіка 2013 фінансавыя ўмовы: грант 500 000 – 1 000 000 Йен дэдлайн: 20/04/2012

Японская жаночая ўніверсітэцкая асацыяцыя аб’яўляе праграму стажыровак на 2012 год для жанчын, якія праводзяць ці жадаюць правесці незалежнае даследванне або працягнць навучанне ў магістратуры (дактарантуры) ў Японіі. Грант выдзяляеца на тэрмін 3-6 месяцаў у перыяд з 15 верасня 2012 па 31 сакавіка 2013.

Грант выдзяляецца ў памеры 500 000 – 1 000 000 Йен. Сума будзе вагацца ў залежнасці ад тэрміну знаходжання ў Японіі і зместу працы. 1/3 частка гранту будзе выдадзена адразу пасля прыезду ў Японію.

Тэрмін:

3-6 месяцаў у перыяд з 15 верасня 2012 па 31 сакавіка 2013.

Хто можа удзельнічаць?

  • грамадзянства любой краіны, акрамя Японіі;
  • мець ступень бакалаўра ці эквівалент;
  • план навучання ці даследвання павінен быць накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню і патрабаваць правядзення даследвання менавіта ў Японіі;
  • кандыдаткі павінны быць залічаны ў Японскую навучальную ці даследчую ўстанову, дзе збірюцца праводзіць даследванне/навучацца.

Неабходныя дакуманты:

  • форма-заяўкі (можна спампаваць тут);
  • 3 рэкамендацыйных ліста ад асоб, якія знаемыя з працай апліканта;
  • копія ліста аб залічэнні ў Япоскі інстытут, дзе аплікант збіраецца праводзіць даследаванне/навучацца;
  • медыцынская спраўка;
  • спіс публікацый.

Тэрмін падачы заявак:

Апошні дзень падачы заявак 20 красавіка 2012 на 2012 – 2013 год (па паштовым штэмпелі).

Камітэт не прымае да разгляду дакументы, якія будуць дасланы пасля дэдлайну.

Запоўненая форма-заяўкі і прыкладзеныя дакуманты павінны быць адпраўлены па пошце (у адным канверце) на адрас:

  • Ms Kazuko Hirano
  • Chairperson of International Fellowship Committee
  • Japanese Association of University Women
  • 11-6-101 Samoncho, Shinjuku-ku
  • Tokyo 160-0017, JAPAN
  • TEL:( 81 3) 3358 2882 FAX: (81 3) 3358 2889
  • E-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Падрабязней тут.

Каментары (0)