
для каго: магістранты дзе: ЗША калі: 2012-2013 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 01/03/2012
Школа сацыяльнай палітыкі і кіравання імя Хеллера (Універсітэт Брандэйс, ЗША) прапануе стыпендыю Фельдмана (Feldman Fellowship) на навучанне ў магістратуры па праграме SID – устойлівае міжнацыянальнае развіццё. Стыпендыя пакрывае навучанне, універсітэтцкі ўзнос, кошт авіябілетаў і выдаткі на пражыванне.
Асноўныя напрамкі магістарскай праграмы:
- міждысцыплінарныя даследваннi ў галіне праектнага мэнэджмэнту;
- распрацоўка праектаў, накіраваных на панiжэнне ўзроўню беднасці;
- гендэрныя даследваннi;
undefined- правы чалавека;
- захаванне біяразнастайнасці.
Заяўка на стыпендыю павінна ўключаць:
- запоўнены бланк заявы;
- Curriculum Vitae (CV);
- матывацыйны ліст, уключаючы апiсанне кар’ерных прыярытэтау i працоуны досвед;
- тры рэкамендацыйных ліста;
- арыгінал або завераная копія дыплома;
- афіцыйны TOEFL ці IELTS.
Дэдлайн падачы заявак - 1 сакавіка 2012.
Падрабязная інфа пра стыпендыю тут.











далучайцеся да нас