ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Стыпендыі на даследаванне прававой базы грамадзянскай супольнасці
20 Лютага 2012
Стыпендыі на даследаванне прававой базы грамадзянскай супольнасці

для каго: даследчыкі дзе: ЗША фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 15/03/2012 www.icnl.org/programs/global/fellowship

Міжнародны цэнтр некамерцыйнага права (The International Center for Not-for-Profit Law - ICNL) і Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) абвясцілі конкурс на атрыманне дзвюх новых даследчых стыпендый. Стыпендыя дасць магчымасць паехаць у Вашынгтон, акругу Калумбія, і на працягу 3-4 тыдняў у маі / чэрвені / ліпені 2012 года правесці даследаванне прававой базы грамадзянскай супольнасці.

Стыпендыі адкрыты для кандыдатаў з Беларусі, для людзей, арыентаваных на канкрэтныя дзеянні. Праграма прызначана для прыцягнення практыкаў і вучоных дзеля прасоўвання прававога асяроддзя ў грамадзянскую супольнасць шляхам прадастаўлення ўдзельнікам:

  • - падтрымкі і вопыту міжнародных супрацоўнікаў ICNL,
  • - доступу да шырокай бібліятэцы і прававым матэрыялам,
  • - сустрэч з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, навукоўцамі і інш. у Вашынгтоне, акруга Калумбія.

ICNL пакрые кошт праезду да Вашынгтона і назад, а таксама пражыванне і харчаванне.

Дакументы прымаюцца да 15 сакавіка 2012 года.

Для атрымання дадатковай інфармацыі ці інструкцыі пра тое, як падаць заяўку, калі ласка, наведайце сайт арганізатараў або звяжыцеся з Elaine Scudder па электроннай пошце Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

ICNL - гэта міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая падтрымлівае спрыяльнае прававое асяроддзе для грамадзянскай супольнасці, свабоды асацыяцый, а таксама ўдзелу грамадскасці ва ўсім свеце. ICNL аказвае тэхнічную і навукова-даследчую дапамогу ў мэтах падтрымкі рэформы законаў, якія тычацца няўрадавых арганізацый больш чым у 100 краінах свету.

Каментары (0)