ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Пра навучанне ў «залатой клетцы» распавядае выпускнік Коледжу Еўропы Аляксандр Папко
15 Лютага 2012
Пра навучанне ў «залатой клетцы» распавядае выпускнік Коледжу Еўропы Аляксандр Папко

Я скончыў факультэт паліталогіі і ведаў, што мая адукацыя адчыняе пэўныя дзверы, але гэта толькі базіс. Паліталогія – гэта адукацыя, я не прафесія, таму трэба заўсёды пасля заканчэння універсітэта шукаць нешта больш канкрэтнае і спецыялізыванае. Я выбраў Коледж Еўропы, бо мне хацелася больш даведацца пра еўрапейскія інстытуцыі – як яны функцыянуюць, як яны могуць узаемадзейнічаць з краінамі Усходняй Еўропы, з Беларуссю. Мне хацелася стаць спецыялістам у больш канкрэтнай галіне.

Чым адметная ўстанова, дзе ты навучаўся, і каго там рыхтуюць?

Коледж Еўропы – гэта вельмі спецыфічная установа, якая мае два кампусы. Адзін знаходзіцца у Натоліне (раён Варшавы), а другі ў Бруге ў Бельгіі. У Натолін прымаюць людзей з рознай адукацыяй. Туды можа паступаць і гісторык, і лінгвіст, і інжынер, і біёлаг. Дысцыпліны, якія там выкладаюцца, сумежныя, яны перасякаюцца. Я, напрыклад, навучаўся на спецыялізацыі “Еўрасаюз як рэгіяналны актор”. Мы вывучалі знешнюю палітыку Еурасаюза, інстытуцыі, эканоміку, але большы акцэнт быў на стасункі з краінамі Усходняй Еўропы і балканскімі краінамі. У Бруге спецыялізацыя больш канкрэтная: як знешняя палітыка Еўрасаюзу, функцыянаванне адзінага рынку. Туды прымаюць па большай часцы юрыстаў, эканамістаў, выпускнікоў факультэту міжнародных адносінаў. Лінгвіст альбо інжынер мае мала шансаў паступіць у Бруге, затое у Натоліне патрэбныя людзі з іншым бэкграундам і досвeдам, людзі якія шырэй глядзяць на працэсы, якія адбываюцца у свеце, якія могуць прынесці свой практычны досвед. Такія рэчы як дыпламатыя, як еўрапейскія справы, патрабуюць не толькі сухіх юрыстаў.

Працяг чытаць тут .

Каментары (0)

Падобныя артыкулы: