ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
«Адукацыя і досвед — гэта не толькі тое, чаму вас вучылі ва ўніверсітэце»
03 Лютага 2012
«Адукацыя і досвед — гэта не толькі тое, чаму вас вучылі ва ўніверсітэце»

для каго: эксперты, спецыялісты да 35 год дзе: Варшава, Вроцлаў, Кракаў, Люблін, Познань, Польшча калі: 2012/2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 01/03/2012

Пра свой удзел ў праграме імя Лэйна Кіркланда распавядае Любоў Красніцкая.

Удзел у стыпендыяльнай праграме ім. Лэйна Кіркланда пакінуў адбітак на маёй прафесійнай кар'еры і дапамог даведацца шмат новага аб культуры нашых суседніх краін. Не гледзячы на тое, што праграма праходзіць у Польшчы, удзельнічаюць у ёй маладыя лідэры з розных краін, якія маюць вышэйшую адукацыю, зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадзянскай супольнасці ў сваёй краіне і ў рэгіёне.

Арганізатары выбіраюць кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, а таксама Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кіргізіі. Мне давялося падаваць дакументы на праграму двойчы (у першы год поспех мне не спадарожнічаў), таму асаблівасці конкурснага адбору ведаю добра.

У першую чаргу неабходна ўважліва азнаёміцца з аб'явай аб наборы. Арганізатары на сайце размяшчаюць інфармацыю на мовах тых краін, удзельнікаў з якіх яны выбіраюць. Аб'ява змяшчае асноўную інфармацыю, неабходную на першапачатковым этапе падрыхтоўкі дакументаў. Калі ўзнікаюць пытанні, то на афіцыйным сайце праграмы ёсць спецыяльны раздзел з пытаннямі і адказамі, дзе дадаткова растлумачваюцца моманты, па якіх ўзнікае больш за ўсё пытанняў. Афіцыйны сайт мае дзве моўныя версіі — ангельскую і польскую.

Каго хочуць бачыць у шэрагах кіркландыcтаў (а менавіта так мы сябе называем) арганізатары праграмы?

Працяг артыкула чытайце тут.
Каментары (0)

Падобныя артыкулы: