
для каго: навукоўцы дзе: Нямеччына фінансавыя ўмовы: стыпендыя 800 еўра ў месяц дэдлайн: 15/01/2012 www.uni-bielefeld.de
Білефельдзкая вышэйшая школа па гісторыі і сацыялёгіі (BGHS) прапаноўвае кароткатэрміновыя гранты-стажыроўкі на тры-чатыры месяцы для замежных дасьледчыкаў.
Грант утрымлівае штомесячную стыпендую ў памеры 800 эўра. У выпадку неабходнасці, грантам могуць быць пакрытыя транспартныя выдаткі.
Каб атрымаць грант, неабходна даслаць матывацыйны ліст (не больш за 800 словаў), CV, апісанне праекту даследавання (не больш за 2000 словаў), расклад правядзення даследаваньня на ўвесь перыяд паездкі, дзьве рэкамендацыі, дыпломы аб вышэйшай адукацыі з дадаткамі аб адзнаках на электронны адрас: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .
Падрабязнасьці пра гранты-стажыроўкі можна атрымаць на сайце.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2012 году.











далучайцеся да нас