ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Адукацыйныя візіты ў Варшаву і Брусэль
30 Жніўня 2011
Адукацыйныя візіты ў Варшаву і Брусэль

дзе: Бэльгія калі: 16-22 кастрычніка, 20 лістапада – 1 снежня 2011 www.belinstitute.eu

BISS у супрацоўніцтве з Інстытутам грамадскай палітыкі ( The Institute for Public Affairs, Польшча) і Еўрапейскім партнёрствам для дэмакратыі ( The European Partnership for Democracy, Бельгія) аб'яўляе набор ўдзельнікаў для двух адукацыйных візітаў: у Брусэль (16-22 кастрычніка 2011 года) і ў Варшаву (20 лістапада – 1 снежня 2011 года).

Удзельнікі візіту ў Брусэль змогуць даведацца пра асаблівасці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасці, пазнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у Еўрапейскім саюзе, узяць удзел у нефармальным паседжанні рабочай групы ЕС па адносінах з краінамі Усходняй Еўропы, наведаць Савет ЕС, Еўрапейскую камісію, Еўрапейскі парламент.

Удзельнікі візіту ў Варшаву змогуць даведацца пра ўзаемадзеянне нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абмеркаваць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕС, узяць удзел у штогадовай канферэнцыі Асацыяцыі даследчых цэнтраў для адкрытага грамадства (PASOS), сустрэцца з сябрамі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Прыярытэт у абодвух выпадках будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЕС раней.

Вашы пытанні і запоўненыя анкеты дасылайце па адрасе: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Падрабязная інфармацыя тут.

Каментары (0)