
для каго: выпускнікі школ, бакалаўры, магістры дзе: Швэцыя калі: 2012-13 навучальны год фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 16/01/2012 www.studyinsweden.se
Стыпендыі на навучанне ў шведзскіх інстытутах накіраваны на высокакваліфікаваных студэнтаў. Каля 120 стыпендый выдзелена на навучанне ў Швэцыі ў гэтым годзе, заняткі пачынаюцца ў жніўні 2012 года. Стыпендыя пакрывае як выдаткі на навучанне, так і на пражыванне.
Таксама, дадаткова выдзелена 40 стыпендый для студэнтаў з Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны (праграма Visby).
Каб падаць заяўку на атрыманне стыпендыі, абітурыенты павінны быць спачатку залічаны ў адзін са Швэдзскіх універсітэтаў. Падача заявак на стыпендыі прадугледжана з 14-25 сакавіка 2012 года.
Стыпендыі ў асноўным накіраваны на магістэрскі ўзровень, але некалькі стыпендый будуць выдзелены і для бакалаўраў.
Як паступіць?
Перад тым, як падаць заяўку на стыпендыю, трэба запоўніць online-форму для паступлення ва ўніверсітэт на магістэрскую ці бакалаўрскую праграму на сайце www.universityadmissions.se.
Каля 600 розных праграм ў розных швэдскіх універсітэтах дазваляюць атрымліваць стыпендыю. Праграмы вызначаюцца шведзскімі універсітэтамі ў розных навуковых сферах, спіс праграм можна знайсці тут.
Пасля таго, як спіс залічаных абітурыентаў будзе апублікаваны на старонцы www.universityadmissions.se будзе адкрыты online-сервіс на пачу заявак на атрыманне стыпендый. Перыяд падачы заявак доўжыцца з 14 па 25 сакавіка 2012. Спіс стыпендыятаў будзе аппублікаваны ў сярэдзіне красавіка на сайтах www.studyinsweden.se і www.si.se.
Каб падаць заяўку на стыпендыю неабходна дадаткова падрыхтаваць наступныя дакуманты:
- рэзюмэ (максімум 1 старонка);
- матывацыйны ліст (павінен быць запоўнены, згодна форме, якая будзе даступна online у хуткім часе).
Стыпендыі.
Стыпендыя пакрывае як выдаткі на навучанне , так і на пражыванне памерам 8 000 швэдскіх крон. Стыпендыя прызначаецца на праграмы якія пачынаюцца з восенькага семестру (Жнівень 2012) і выдзяляецца на адзін год (2 семестры). Выплата стыпендый можа быць працягнута для праграм якія доўжацца больш за два семестры пры здавальняючых выніках навучання.
Стыпендыі не пакрываюць выдаткі на пражыванне і навучанне для членаў сям’і. Перыяд навучання не можа быць зменены ці перанесены, таксама стыпендыі не могуць быць пераведзены на другую навучальную праграму ў швэдзскім ўніверсітэце.
Транспартныя выдаткі.
Стыпендыяты атрымаюць аднаразовы грант на дарогу, які складае 10 000 крон.
Страхоўка.
Усе стыпендыяты будуць застрахаваны ад хваробы і здарэнняў на перыяд атрымання стыпендый.
Атрымаць больш інфармацыі пра стыпендыі можна тут.











далучайцеся да нас