
для каго: фатографы дзе: ЗША калі: лета 2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 19/12/2011 http://www.photo.tisch.nyu.edu/
Стыпендыя пакрывае 6-тыдневую праграму ў мастацкай школе Tisch у Нью-Йорку, пражыванне, транспартыя выдаткі, а таксама дадатковыя культурніцкія мерапрыемствы, якія дадуць магчымасць сустрэцца з рэдактарамі і публіцыстамі, наведаць некаторыя найбольш прэстыжныя музеі фатаграфіі і галерэі.
Шасцітыдневая праграма складаецца з чатырох курсаў, якія дазволяць стварыць эфектыўныя дакументальныя праекты на тэму правоў чалавека. Падчас двух стыдыйных курсаў студэнтаў пазнаемяць як з традыцыйнай, так і з мультымедыя стратэгіяй прэзентавання іх фота прац . Лекцыйны курс пазнаеміць удзельнікаў з моцнымі і слабымі бакамі фатаграфій, прадставяць новыя стратэгіі грамадскага і тэхналагічнага ўздзеяння. Стыпендыяты атрымаюць магчымасць правесці дадатковы тыдзень у Нью-Йорку, каб сустрэцца з выдаўцамі, публіцыстамі і іншымі экспертамі ў галіне фатаграфіі, а таксама наведаць музеі, галерэі.
Каб стаць удзельнікам трэба направіць:
- Заяўку аб мэтах навучання (750 словаў – pdf фармат);
- Апісанне праекту ў сферы правоў чалавека, які вы збіраецеся ажыццявіць (250 словаў – pdf фармат);
- Партфоліо з 20 фатаграфіямі;
- Рэзюмэ (з указанне рэгіену і адукацыі – pdf фармат).
Кандыдаты павінны добра валодаць ангельскай мовай.
Апошні тэрмін падачы заяўкі 19 снежня 2011.
Больш інфармацыі можна знайсці тут і тут.











далучайцеся да нас