КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 
Стыпендыі французскага ўрада на 2012-2013 навучальны год
22 Лютага 2012
 Стыпендыі французскага ўрада на 2012-2013 навучальны год

для каго: магістры, дактаранты дзе: Францыя калі: 2012-13 навучальны год фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 31/03/2012 www.ambafrance-by.org

Французскае ўрад пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Францыі прадаставіць стыпендыі на навучальны 2012-2013 год студэнтам, якія жадаюць працягнуць часткова або цалкам вучобу ў вышэйшых навучальных установах Францыі з атрыманнем пасля заканчэння вучобы французскіх дыпломаў.

Cемінар для выдаўцоў па маркетынгу і збыце: "Стратэгічны маркетынг на практыцы"
22 Лютага 2012
Cемінар для выдаўцоў па маркетынгу і збыце:

для каго: спецыялісты ў выдавецкай справе дзе: Мінск, Беларусь калі: 27-29 сакавіка 2012 дэдлайн: 09/03/2012 www.goethe.de/ins/by/min/ver/be8836612v.htm

Пасля блока, прысвечанага даследаванням рынку, арганізатары звернуцца да набытых раней маркетынгавых ведаў і паспрабуюць ажывіць тэорыю, разбіраючы практычныя прыклады і сітуацыі не толькі з «выдавецкага свету», але і з іншых «светаў».

25 стыпендый на навучанне ў Варшаве
21 Лютага 2012
25 стыпендый на навучанне ў Варшаве

для каго: выпускнікі школ, бакалаўры, магістры дзе: Швэцыя калі: 1 кастрычніка 2012-30 чэрвеня 2011 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 15/04/2012 www.studium.uw.edu.pl

STUDIUM EUROPY WSCHODNIEJ UW аб'яўляе XII штогадовы конкурс на атрыманне 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай Еўропы, Балкан, Усходняй Еўропы, Расіі, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Стыпендыі будуць прызначаны на два гады магістарскай праграмы „Studiów wschodnich Uniwersytetu Warszawskiego”, на час паміж 1/X.2012 да 30/VI.2014 года. Праграма аб’ядноўвае ўжо каля 280 стыпендыятаў, якія атрымалі стыпендыі ў нашых конкурсах з 2001 па 2011 год. Разам з імі і з польскімі студэнтамі будуць вучыцца і новыя стыпендыяты - пераможцы гэтага XII конкурсу.

Курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства» у Мінску
21 Лютага 2012
Курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства» у Мінску

для каго: усе жадаючыя дзе: мінск, Беларусь калі: 3 сакавіка -28 красавіка 2012 дэдлайн: 29/02/2012 belau.info

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" ў сакавіку-красавіку 2012 праводзіць у г. Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».

У межах вучэбнай праграмы будуць арганізаваны 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з моладзёвай групай у кантэксце некамерцыйнай арганізацыі. Між семінарамі будзе арганізавана практычная дзейнасць удзельнікаў па замацаванню ведаў і ўменняў на базе сваіх арганізацый, а таксама арганізавана работа па абмене вопытам у межах Партала электроннага дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ». Акрамя таго, удзельнікі курса пад час навучання, па жаданні, змогуць самастойна правесці навучальныя сесіі з моладзёвнай групай у рамках курсу нефармальнай адукацыі «Моладзь на карысць грамадству» па распрацаваным матэрыялах, якія будуць прадастаўлены арганізатарамі.

Стыпендыі на даследаванне прававой базы грамадзянскай супольнасці
20 Лютага 2012
Стыпендыі на даследаванне прававой базы грамадзянскай супольнасці

для каго: даследчыкі дзе: ЗША фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 15/03/2012 www.icnl.org/programs/global/fellowship

Міжнародны цэнтр некамерцыйнага права (The International Center for Not-for-Profit Law - ICNL) і Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) абвясцілі конкурс на атрыманне дзвюх новых даследчых стыпендый. Стыпендыя дасць магчымасць паехаць у Вашынгтон, акругу Калумбія, і на працягу 3-4 тыдняў у маі / чэрвені / ліпені 2012 года правесці даследаванне прававой базы грамадзянскай супольнасці.

Фотаконкурс “Медыцынскія даследванні і інавацыі”
20 Лютага 2012
Фотаконкурс “Медыцынскія даследванні і інавацыі”

для каго: усе жадаючыя дэдлайн: 29/02/2012 www.forum2012.org/photo-competition-details

Аб’яўлены міжнародны конкурс фатаграфіі "Даследаванні і інавацыі".

Дэдлайн 29 лютага 2012 г.

Арганізатар: Аргкамітэт Міжнароднага форуму аховы здароўя 2012 года.

Праграма стыпендый на стажыроўку ў ААН па міжнародным праве
20 Лютага 2012
Праграма стыпендый на стажыроўку ў ААН па міжнародным праве

дзе: Гаага, Нідэрланды калі: 9 ліпеня – 17 жніўня 2012 года фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 24/02/2012 www.un.org/law/ilfp

Праграма стыпендый ААН па міжнародным праве праводзіцца ў межах Праграмы дапамогі ААН у галіне выкладання, вывучэння, распаўсюджвання і больш шырокага прызнання міжнароднага права, прынятай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі 2099 (ХХ) 20 снежня 1965 года. Праграма стыпендый заснаваная Аддзелам кадыфікацыі ўпраўлення па прававых пытаннях ААН.