ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Конкурс для перакладчыкаў
26 Ліпеня 2011
Конкурс для перакладчыкаў

для каго: перакладчыкі дзе: Беларусь дэдлайн: 01/09/2011 www.goethe.de/ins/by/min/wis/be7742863.htm

Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.

Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі". Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе "ПрайдзіСвет". Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.

Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм "Матэрыялы па справе Кляйста".

Падрабязнасці тут.

Каментары (0)