ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Конкурс апавяданняў "Што шукае пілігрым?"
13 Лютага 2012
Конкурс апавяданняў

для каго: усе жадаючыя дэдлайн: 15/06/2012 www.piligrymka.by

На працягу чатырох гадоў Piligrymka.by выступала арганізатарам паломніцтваў па святых і гістарычных месцах Еўропы і Ізраіля, выклікаючы зацікаўленасць да знаёмства з культурай і гісторыяй праз прызму хрысціянства. За гэты час працы некалькі тысяч чалавек узяло ўдзел у нашых пілігрымках, здабыўшы паглыбленне свайго духоўнага жыцця і атрымаўшы яскравыя ўражанні.

Распачынаючы новы год працы і служэння, Piligrymka.by прапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у невялікім конкурсе, пераможца каторага, атрымае цудоўную магчымасць – стаць пілігрымам і наведаць базіліку св. Пятра, што месціцца ў Ватыкане. Апроч гэтага, будзе магчымасць пазнаёміцца з цудоўным абразом у Чэнстахове, саборам св. Стэфана ў Вене і базілікай св. Марка ў Венецыі. Пілігрымка адбудзецца з 3 па 11 верасня 2012 г.

Дзеля гэтага, трэба напісаць невялікае апавяданне, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў, на тэму: “Што шукае пілігрым?”

У конкурсе можа прыняць жаданне кожны ахвочы, у незалежнасці ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду.

Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і адасланым для Piligrymka.by не пазней за 15 чэрвеня 2012 г. Канкурсант падае імя, прозвішча і сваю адрэсу, а таксама нумар тэлефона.

Апавяданні высылаюцца на e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Найбольш змястоўныя апавяданні абавязкова будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by.

Каментары (0)