
для каго: моладзь ва ўзросце 14-31 год дзе: Беларусь дэдлайн: 10/02/2012 www.belau.info
Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" праводзіцца ўпершыню ў межах рэалізацыі праграмы "Культура свету" Рэспубліканскага грамадскага аб’ядання “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.
Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага свята "Дзень Святога Валянціна", сімвалам якога з'яўляецца пацалунак. Таму галоўнай задачай удзельнікаў Конкурсу з'яўляецца раскрыццё тэмы кахання праз пацалунак.
Конкурс будзе праводзіцца з 25.01 2012 па 10.02 2012 года. Вынікам Конкурсу стане арганізацыя выставы лепшых работ у кінатэатры "Цэнтральны" г. Мінска, на якой будзе прадстаўлена не менш за 20 лепшых работ удзельнікаў. Работы трох пераможцаў будуць адзначаны дыпломамі і прызамі.
Арганізатары конкурса:
- * Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА". Вэб-сайт: www.belau.info
- * Творчы Саюз (беларускае грамадскае аб'яднанне) «Фотамастацтва». Вэб-сайт:www.photounion.by
У Конкурсе маюць права прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама маладыя людзі з іншых краін, якiя ў дадзены час пражываюць на тэрыторыі Беларусі ва ўзросце ад 14 да 31 году i якiя прадаставiлi ўвесь матэрыял у адпаведнасці з умовамі Конкурсу.
Колькасць фатаграфій і тэхнічныя патрабаванні:
- - Кожны ўдзельнік можа выслаць ад адной да шасці работ;
- - Памер файла з фатаграфіяй не больш за 2000 kb, фатаграфія павінна быць 720 pixels (дазвол 72 pixels / inch), па большым баку;
- - Дазвол не менш за 300 dpi, памер каля 30х45 см.
Апошняя дата прадстащлення работ - 10 лютага 2012 года.
Падрабязней тут











далучайцеся да нас