ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Конкурс на лепшы бізнэс-праект
01 Лютага 2012
Конкурс на лепшы бізнэс-праект

для каго: аўтары новых і перспектыўных праектаў дзе: Рэймс, Францыя калі: 27-28 сакавіка 2012 фінансавыя ўмовы: узнагарода да 5000 эўра дэдлайн: 20/02/2012

Калі ў вас ёсць інавацыйная ідэя для бізнэс-праэкту, вы маеце магчымасць удзельнічаць у 10-м інавацыйным кампусе Innovact Campus і атрымать узнагароду да 5000 эўра.

Мэта гэтага еўрапейскага конкурсу – падтрымка новых і перспектыўных праектаў. Ваш праект можа быць у стадыі праектавання, у працэсе або ўжо запушчаны. Усе студэнты могуць прыняць удзел у конкурсе індывідуальна, альбо ў рамках сваёй навучальнай установы.

Прафесійнае журы (кіраўнікі кампаній, журналісты, навукоўцы) узганародзіць кандыдатаў – незалежна ад прадукта ці віда дзейнасці – якія прадставяць на конкурс найбольш крэатыўныя ідэі.

Пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду, а сама падзея будзе асвечана ў СМІ.

Узнагарода за першае месца – 5000 Эўра, за другое і трэцяе – 1500 Эўра.

У якасці заахвочвання праектаў, фіналісты будуць запрошаны для ўдзелу ў 16-м Еўрапейскім форуме інавацыйных старт-апаў Innovact 2012 (стэнд, транспарт і размяшчэнне аплочваюць арганізатары), які адбудзецца ў Рэймсе 27 і 28 сакавіка 2012 года.

Запоўніце форму на ўдзел і дашліце на электронную скрыню Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Больш падрабязную інфу глядзіце на сайце падзеі.

Поспехаў!

Каментары (0)

Падобныя артыкулы: