
для каго: фатографы дэдлайн: 04/01/2012 www.worldphoto.org
Калі вы аматар фатаграфіі і здымаеце лепшыя моманты, гэта спаборніцтва для вас! Для ўдзельнікаў прапанавана 10 разнастайных катэгорый, размеркаваных ад дзеянняў да падарожжаў. Каб прыняць удзел неабходна зарэгістравацца членам Сусветнай фота-арганізацыі, тады вы зможаце дадаць тры здымкі (бясплатна).
Катэгорыі:
- 1. Архітэктура
- 2. Мастацтва і культура
- 3. Апрацаваныя здымкі
- 4. Доля секунды (фотаздымкі рухаючыхся аб’ектаў)
- 5. Нізкая асветленасць
- 6. Прырода
- 7. Панарамы
- 8. Людзі
- 9. Усмешка
- 10. Падарожжа
Удзельнікі:
У спаборніцтве могуць удзельнічаць фатографы розных узростаў, адукацыі і вопыту.
Пераможца атрымае:
- Ганаровае званне «Фатограф года Sony World Photography Awards»
- $ 5000
- Фота пераможцаў будуць прадстаўлены падчас выставы, а таксама будзе выдадзена кніга
- Міжнародная экспазіцыя на сайце Сусветнай фотаарганізацыі
- Асвятленне ў СМІ
- Авіябілеты ў Лондан, 2 ночы ў гатэлі і VIP-квіткі для ўдзелу ў Sony World Photography Awards урачыстай цырымоніі па 26 красавіка 2012 г
- Лічбавая люстраная фотакамера абсталяваная ад Sony
Прадугледжаны прызы для пераможцаў у кожнай намінацыі.
Удзел:
Удзел у спаборніцтве бясплатны. Каб стаць удзельнікам неабходна размесціць фатаздымкі на сайце www.worldphoto.org. Здымак павінен быць зняты ў 2011 годзе і належыць да адной з вышэйадзначаных катэгорый. Фота павінны быць дададзены на сайт да 4 студзеня 2012 года 11:59:59 pm. Пераможцы будуць аб’яўлены ў сакавіку 2012, цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 26 красавіка 2012 года.
Больш інфармацыі пра конкурс тут.











далучайцеся да нас