ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў
18 Сакавіка 2012

Гэтая праграмы прызначана для тых, хто хоць нейкім чынам звязаны з навукай. Гэта могуць быць асобы, якія толькі што скончылі ВНУ (але з пацверджанымі навуковымі зацікаўленасцямі ў выглядзе, напрыклад, артыкулаў альбо ўдзелу ў канферэнцыях), аспіранты, навуковыя супрацоўнікі.

Erasmus Mundus
17 Студзеня 2012

Праграма Erasmus Mundus – гэта праграма супрацоўніцтва і развіцця мабільнасці ў вобласці вышэйшай адукацыі, якая накіравана на прадстаўніцтва Еўразвяза як цэнтра адукацыі ў сусветным маштабе. Erasmus Mundus – гэта новая глабальная схема, якая забяспечвае еўрапейскі падыход да вышэйшай адукацыі.

DAAD (Нямеччына)
27 Лістапада 2011

DAAD (нямецкая служба акадэмічных абменаў) - найбуйнейшая нямецкая арганізацыя, якая аб’ядноўвае вышэйшыя навучальныя ўстановы Нямеччыны і спрыяе развіццю акадэмічных стасункаў з замежнымі ВНУ, у першую чаргу праз абмен студэнтамі і навуковымі супрацоўнікамі. DAAD прадстаўляе найбольшую колькасці стыпендый прадстаўнікам розных краін свету.

MUSKIE PROGRAM (ЗША)
27 Лістапада 2011

Праграма паслядыпломных грантаў “The Edmund S. Muskie Graduate Fellowship Program” дае магчымасць студэнтам і спецыялістам з Беларусі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Казахстану, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістану, Туркменістану, Украіны і Узбекістану павучыцца ў ЗША адзін альбо два гады з атрыманнем дыплому ці адзін год без дыплому.

Study Tours to Poland (Польшча)
27 Лістапада 2011

Study Tours to Poland (STP) – гэта праграма адукацыйных візітаў у Польшчу для студэнтаў і спецыялістаў з краін Усходняй Еўропы. Яна паўстала ў 2004 годзе як частка праекту польска-амерыканскай Фундацыі Свабоды “Змены ў рэгіёне - RITA”. Апошні рэалізоўваецца з 2000 году з дапамогай Фундацыі “Адукацыя для дэмакратыі”. З 2007 году яго каардынуе Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езераньскага ў Вроцлаве. Мэта візітаў – знаёмства з Польшчай, абмен вопытам у сферы пабудовы дэмакратыі, прававой дзяржавы, умацавання мясцовых супольнасцей і падтрымкі грамадзкіх ініцыятыў.

SEMPER POLONIA (Польшча)
27 Лістапада 2011

SEMPER POLONIA – гэта грамадская арганізацыя, якая ажыццяўляе дапамогу паланійным суполкам па ўсім свеце, дбае пра захаванне навуковай і культурнай спадчыны ў Польшчы і па-за яе межамі. Яна была заснавана ў 1997 годзе ў Варшаве. Ганаровы патранат над Фундацыяй ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Польшча, а агульны кантроль за дзейнасцю – Міністэрства замежных спраў РП. Арганізацыя супрацоўнічае таксама з польскім Сенатам, Міністэрствамі адукацыі, спорту, турызму, навукі і вышэйшай адукацыі, культуры РП.

Стыпендыяльная праграма “COPERNICUS” (Нямеччына)
27 Лістапада 2011

“COPERNICUS” – гэта тры студэнцкія таварыствы, якія месцяцца ў Берліне, Гамбургу ды Мюнхене і прызначаюць стыпендыі на адзін семестр навучання ва ўніверсітэтах аднаго з гэтых гарадоў для студэнтаў з усходняй, цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Еўропы. Асобная ўвага надзяляецца беларускім студэнтам.