КАЛЯНДАР

2012
Люты
П 6132027
А 7142128
С18152229
Ч291623 
П3101724 
С4111825 
Н5121926 

ТВАРЫ АДУКАЦЫІ

Усе галерэі

«Адукацыя і досвед — гэта не толькі тое, чаму вас вучылі ва ўніверсітэце»
03 Лютага 2012 Стыпендыі
«Адукацыя і досвед — гэта не толькі тое, чаму вас вучылі ва ўніверсітэце»

для каго: эксперты, спецыялісты да 35 год дзе: Варшава, Вроцлаў, Кракаў, Люблін, Познань, Польшча калі: 2012/2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 01/03/2012

Пра свой удзел ў праграме імя Лэйна Кіркланда распавядае Любоў Красніцкая.

Удзел у стыпендыяльнай праграме ім. Лэйна Кіркланда пакінуў адбітак на маёй прафесійнай кар'еры і дапамог даведацца шмат новага аб культуры нашых суседніх краін. Не гледзячы на тое, што праграма праходзіць у Польшчы, удзельнічаюць у ёй маладыя лідэры з розных краін, якія маюць вышэйшую адукацыю, зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадзянскай супольнасці ў сваёй краіне і ў рэгіёне.

Міжнародны конкурс аратарскага майстрэрства
03 Лютага 2012 Конкурсы
Міжнародны конкурс аратарскага майстрэрства

для каго: вучні і студэнты ад 16 да 20 гадоў дэдлайн: 20/02/2012

Звяз Ангельскай Мовы ў Беларусі (The English Speaking Union in Belarus) запрашае маладых людзей да удзелу ў міжнародным конкурсе аратарскага майстрэрства, які арганізоўваецца кожны год міжнародным Звязам Ангельскай Мовы і з’яўляецца адным з найбольш паспяховых і распаўсюджаных мерапрыемстваў гэтай арганізацыі.

Юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску"
03 Лютага 2012 Конкурсы
Юнацкі фотаконкурс

для каго: моладзь ва ўзросце 14-31 год дзе: Беларусь дэдлайн: 10/02/2012 www.belau.info

Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" праводзіцца ўпершыню ў межах рэалізацыі праграмы "Культура свету" Рэспубліканскага грамадскага аб’ядання “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.

Літаратурная стыпендыя ў Аўстрыі
03 Лютага 2012 Стыпендыі
Літаратурная стыпендыя ў Аўстрыі

для каго: літаратары дзе: Аўстрыя, Грац калі: верасень 2012 - жнівень 2013 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 31/03/2012 www.kulturserver-graz.at/kulturamt/33

Ведамства па пытаннях культуры горада Грац запрашае таленавітых беларускіх пісьменнікаў, аўтараў, літаратараў узяць удзел у праграме, якая дазваляе на працягу года працаваць і жыць у Аўстрыі.

Конкурс на лепшы бізнэс-праект
01 Лютага 2012 Конкурсы
Конкурс на лепшы бізнэс-праект

для каго: аўтары новых і перспектыўных праектаў дзе: Рэймс, Францыя калі: 27-28 сакавіка 2012 фінансавыя ўмовы: узнагарода да 5000 эўра дэдлайн: 20/02/2012

Калі ў вас ёсць інавацыйная ідэя для бізнэс-праэкту, вы маеце магчымасць удзельнічаць у 10-м інавацыйным кампусе Innovact Campus і атрымать узнагароду да 5000 эўра.

Мэта гэтага еўрапейскага конкурсу – падтрымка новых і перспектыўных праектаў. Ваш праект можа быць у стадыі праектавання, у працэсе або ўжо запушчаны. Усе студэнты могуць прыняць удзел у конкурсе індывідуальна, альбо ў рамках сваёй навучальнай установы.

Конкурс на лепшую публікацыю
01 Лютага 2012 У свеце
Конкурс на лепшую публікацыю

для каго: навукоўцы калі: студзень 2010 - снежань 2011 фінансавыя ўмовы: узнагарода 500 $ дэдлайн: 02/04/2012

Рада па Еўрапейскіх даследваннях (CES) абвесціла конкурс на лепшую публікацыю ў галіне еўрапейскіх даследванняў. Узнагарода ў памеры 500 даляраў будзе прысуджана 2 навукоўцам (з гуманітарных і сацыяльных навук), якія апублікавалі свае артыкулы на працягу апошніх двух гадоў.

У адным ліфце з Ангелай Меркель...
01 Лютага 2012 У свеце
У адным ліфце з Ангелай Меркель...

Пра свой досвед стажыроўкі ў нямецкім парламенце паспавядае чытачка www.adukacyja.info Кацярына Якоўчык.

Калі вы ўжо атрымалі вышэйшую адукацыю, альбо вось-вось скончыце ўніверсітэт, цікавіцеся палітыкай і добра валодаеце нямецкай мовай, тады час збіраць дакументы на міжнародную стыпендыю парламента Германіі.