Едзеш у Эўропу? Хочаш зьніжак? – картка EURO<26 гэта тое, што табе трэба! Зь ёй ты атрымаеш звыш за 70000 зьніжак у 36 краінах Эўропы, у тым ліку і ў Беларусі!
Зацям! Аформіць картку EURO<26 у Беларусі – найтаньней ва ўсёй Эўропе!!!
Як зрабіць картку Euro<26? Адказ знойдзеш у нашым артыкуле...
>>
Беларусь належыць да групы 35 краiн свету, дзяржаўныя расходы на адукацыю ў якiх складаюць 6 працэнтаў i больш ад валавога нацыянальнага прадукту, сведчыць абнародаваны ў Парыжы новы даклад Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый па навуцы, культуры i адукацыi (ЮНЕСКА).
>>
Два гады таму, калi прымалiся новыя доўгатэрмiновыя Правiлы прыёму ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, самай непрыемнай нечаканасцю для абiтурыентаў стала адмена добраахвотнага платнага цэнтралiзаванага тэсцiравання. У якасцi слабай кампенсацыi за адмену дадатковай спробы здачы ЦТ абiтурыенты прасiлi даць iм магчымасць здаваць чацвёрты тэст-экзамен на свой выбар на платнай аснове.
>>
Міжнародны летні спатканьне адбудзецца 4-11 жніўня 2008 у сталіцы вострава Сардынія. 150 маладых людзей з усяго сьвету зьбяруцца разам, каб выдатна адпачыць і пасябраваць. Апошні тэрмін падачы аплікацый - 1 чэрвеня 2008 г.>>
8-9 жніўня ва ўнівэрсытэце Аархус (Данія) адбудзецца інтэрдысцыплінарная канфэрэнцыя, прысьвечаная розным падыходам адрознасьцяў у мастацтве. Выступоўцамі запрошаныя выбітныя выкладчыкі. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел 15 траўня 2008 г.
>>
2-15 жніўня 2008 года ў Нямеччыне адбудзецца сустэча моладзі ва ўзросьце 16-26 год. Удзельнікамі ў гэтым годзе будуць 130 чалавек больш з 20 краінаў, якія цікавяцца праблемамі сучаснай гісторыі і могуць камунікаваць па-ангельску ці нямецку.
>>
Летняя школа для маладых прафэсіяналаў – «2008: Уводзіны ў палітыку бяспекі» - адбудзецца з 28 чэрвеня па 6 ліпеня 2008 году пры Нацыянальнай Акадэміі абароны ў Славакіі й ва Ўкраіне. Школа будзе ўяўляць сабою форум па пытаньнях палітыкі бясьпекі. 20-25 студэнтаў Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй Эўропы й Украіны будуць адабраныя для ўдзелу. Апошні тэрмін падачы аплікацый - 9 траўня 2008 г.>>
Рыская Вышэйшая Школа Права абвяшчае набор на 2008-2009гг. на спэцыяльнасьць міжнароднае публічнае права. Праграма прадугледжвае атрыманьне стыпэндыі на навучаньне, вандроўкі і непрадбачаныя выдаткі на адукацыю. Апошні тэрмін падачы заявак - 9 чэрвеня 2008 г.>>
25 жніўня – 6 верасня 2008 ў г. Балзана (Італія) адбудзецца „Летняя школа па пытаннях правоў чалавека і меньшасцей у Еўропе і Азіі". Асноўныя тэмы будуць тычыцца міжнародных стандартаў меньшасцяў і правоў чалавека ў Еўропе ў параўнанні з правамі чалавека і меньшасцяў у Паўднёвай Азіі, пытанняў канфедэралізму і аўтаноміі, правоў і этнічнай разнастайнасці ў Еўропе і Азіі. Апошні тэрмін прыём заявак - 10 траўня 2008.>>