КАЛЯНДАР

2012
Травень
П 7142128
А18152229
С29162330
Ч310172431
П4111825 
С5121926 
Н6132027 

АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Не здаць экзамен і застацца на другі год для французаў – нармальна
Не здаць экзамен і застацца на другі год для французаў – нармальна

Я атрымала ступень бакалаўра ў ЕГУ у 2006 годзе па спецыяльнасці “Паліталогія і еўрапейскія даследванні”. Пасля гэтага перада мной паўстаў выбар – ці адразу працягваць навуку за мяжой, ці зрабіць перапынак у адукацыі і вярнуцца ў Беларусь шукаць працу. Я абрала першы варыянт, бо усе, асабліва бацькі, раілі мне працягваць навуку адразу, не адкладаючы.

Пра вучобу ў Францыі распавядае выпускніца Лільскага Інстытута Палітычных Навук Алена Зуйкова.

Каментары (0)
У Варшаву без стыпендыяў і праграмаў

Большасьць студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, атрымліваюць адукацыю за свой кошт. Аб уласным досведзе паступлення ў Варшаўскі Універсітэт распавядае Кацярына Варапай.

Яшчэ падчас навучання ў школе я марыла атрымаць эўрапейскую адукацыю. Пасля школы я паступіла ў Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт на спецыялізацыю “Культурная спадчына і турызм ”. Галоўнай прычынай, чаму я абрала ў той час менавіта ЕГУ было тое, што гэта – беларускі універсітэт, які дае эўрапейскую адукацыю, дзе шмат прадметаў выкладаюцца на беларускай мове і вялікая ўвага надаецца вывучэнню замежных моў. Аднак, за год ў ЕГУ я зразумела, што хачу адукоўвацца ў іншым месцы і па іншай спецыялізацыі. Паколькі падчас навучання ў ЭГУ я наведвала курсы польскай мовы, вырашыла паспрабаваць паступіць у Польшчу.

Каментары (2)
Польшча любіць таленавітых, мэтанакіраваных і актыўных!
Польшча любіць таленавітых, мэтанакіраваных і актыўных!

«Падарожжы вучаць больш, чым што б там ні было. Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома". Анатоль Франс

Шмат чулі і чыталі аб тым, як нашай моладзі пашчасціла паўдзельнічаць у міжнародных адукацыйных праектах, паспрабаваць, якое яно – навучанне ў Еўропе? Часта, калі кажаш пра гранты і адукацыйныя праграмы за мяжой, чуеш: «Так, выдатна, але ...». Першае, пра што варта забыцца – пра ўсе свае забабоны, маўляў гэта не для ўсіх, туды нерэальна патрапіць, я недастаткова ведаю, мяне не возьмуць і г.д. Трэба проста знайсці сваё месца! Так, не выключана, што на шляху да свайго гранту або праграмы, Вы знойдзеце нямала лістоў у сваёй паштовай скрыні з падобным тэкстам: "Паважаны (-ая) (у гэтым месцы значыцца Ваша імя =), мы атрымалі велізарную колькасць заявак на нашу праграму. Нам нялёгка было зрабіць свой выбар, бо ўсё Вы лепшыя і годныя, але, на жаль, на гэты раз Ваша заяўка не апынулася ў ліку абраных. Чакаем Вас на нашых іншых праграмах».

Каментары (0)
“Крэатыўныя індустрыі” альбо як атрымаць брытанскі дыплом ў Маскве
“Крэатыўныя індустрыі” альбо як атрымаць брытанскі дыплом ў Маскве

З мастацтвам я звязана амаль што ўсё жыццё – працавала ў тэатры, навучалася ў калежды мастацтваў, скончыла Інстытут Сучасных Ведаў па спецыяльнасці “камп’ютэрная музыка, аранжыроўка”, але мне заўсёды хацелася кіраваць творчымі праэктамі, быць не на сцэне, а ў закуліссі ў якасці арганізатара. Адна з маіх сябровак параіла мне дзіўную магістратуру ў Маскве, дзе рыхтуюць мэнэджэраў у галіне культуры брытанскага узроўня, дзе я зараз навучаюся. Гэта Расійска-Брытанскі Універсітэт “Маскоўская Вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук”, па скачэнні якога выпускнікі-магістры атрымоўваюць два дыплома: расійскі дзяржаўны дыплом аб прафесінай перападрыхтоўцы і дыплом магістра Манчэстэрскага ўніверсітэта. Я абрала спецыяльнасць “Кіраванне сацыякультурнымі праэктамі”. Іспыты: ангельская мова (IELTS не ніжэй 5.0), уласны праект (пажадана няздейснены), сумоўе.

Каментары (0)
Studium Europy Wschodniej UW – пачатак паспяховай навуковай кар’еры
Studium Europy Wschodniej UW – пачатак паспяховай навуковай кар’еры

Прызнаюся, яшчэ на першым курсе гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка я пачаў задумвацца аб магчымасці атрымання другой ці трэцяй вышэйшай адукацыі ў адной з еўрапейскіх краін. Але тады, у канцы 1990-х, крыніц інфармацыі аб адукацыйных праграмах за мяжой было вельмі мала. Скончыўшы БДПУ і атрымаўшы два дыпломы з адзнакай (выкладчык гісторыі і англійскай мовы, а таксама выкладчык нямецкай мовы), я паступіў у аспірантуру і тут жа падаў дакументы для залічэння на магістарскую праграму навучання ў Варшаўскім універсітэце. Акрамя жадання працягнуць адукацыю ў Еўропе з’явілася і яшчэ адна акалічнасць: тэма кандыдацкай дысертацыі патрабавала працы ў польскіх архівах і бібліятэках.

Каментары (2)
Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў
Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў

Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў прызначана для тых, хто хоць нейкім чынам звязаны з навукай. Гэта могуць быць асобы, якія толькі што скончылі ВНУ (але з пацверджанымі навуковымі зацікаўленасцямі ў выглядзе, напрыклад, артыкулаў альбо ўдзелу ў канферэнцыях), аспіранты, навуковыя супрацоўнікі. Асабіста я на момант падачы дакументаў была аспіранткай другога года навучання.

Каментары (0)
Пасля вучобы ў SEW ўжо не страшна нічога!
Пасля вучобы ў SEW ўжо не страшна нічога!

Няма ў жыцці нічога больш цікавага, чым пажыць у маладым узросце за мяжой, пакуль ты яшчэ студэнт і твае перасоўванні па свеце не абмежаваныя знешнімі фактарамі. Але можна спалучыць прыемнае і карыснае – павучыцца за мяжой, атрымаць шмат уражанняў і досведу і да таго яшчэ і дыплом. Мне пашанцавала, бо ў маім жыцці здарылася менавіта так.

Каментары (10)