|
|
||
|
НАВІНЫ ДАВЕДНІК ПАРАДЫ ПОШУК ПАДПІСКА КАНТАКТ |
SEMPER POLONIA
Асноўныя напрамкі дзейнасці Фундацыі: • Прызначэнне стыпендый студэнтам ВНУ, якія маюць польскае паходжанне і вучацца па-за межамі Польшчы; • Арганізацыя прафесійных стажаў і дапамога ў працаўладкаванні; • Дапамога ў арганізацыі курсаў польскай мовы і забеспячэнне кнігамі школьных, універсітэцкіх і грамадскіх бібліятэк па-за межамі Польшчы; • Арганізацыя мастацкіх плэнераў, спартыўных спаборніцтваў, адукацыйных праграм для моладзі польскага паходжання; • Апека над культурнымі помнікамі, звязанымі з гісторыяй Польшчы, па ўсім свеце. З 1998 году Фундацыя рэалізуе праграму стыпендый і стажыровак. Працягам яе стала заснаванне так званай “Паланійнай біржы працы”, якая дапамагае выпускнікам знайсці працу ў замежных філіалах польскіх фірм, альбо ў мясцовых фірмах, якія супрацоўнічаюць з Польшчай. Умовай для атрымання рэкамендацыі і дапамогі ў пошуку працоўнага месца з’яўляецца актыўны ўдзел у жыцці польскай супольнасці, добрая адукацыя, валоданне замежнымі мовамі. Ад заснавання праграмы стыпендыю атрымалі больш як 5000 студэнтаў, 200 былі ўладкаваны на працу. На сённяшні дзень існуе 12 моладзевых паланійных суполак і клубаў стыпендыятаў у наступных краінах: Беларусь, Чэхія, Літва, Латвія, Малдавія, Україна, Румынія. Першыя клубы стыпендыятаў з’явіліся ў Літве і Беларусі ў 2005 годзе. Яны зя’ўляюцца нефармальнымі аб’яднаннямі былых і цяперашніх стыпендыятаў, цесна супрацоўнічаюць з Консульствам РП. У пачатку кожнага году складаецца план мерапрыемстваў, сярод якіх лекцыі па гісторыі і культуры Польшчы, моўныя алімпіяды, арфаграфічныя і дэкламатарскія конкурсы, арганізацыя і ўдзел у экскурсіях, прыгатаванне да ўрачыстасцяў, прымеркаваных да польскіх нацыянальных святаў. Найбольш актыўныя студэнты ўдзельнічаюць у летніх адукацыйных праграмах у Польшчы. Для таго, каб атрымліваць стыпендыю Фундацыі і ўдзельнічаць у іншых яе ініцыятывах, неабходна пацвердзіць польскае паходжанне, з’яўляцца студэнтам ВНУ па-за межамі Польшчы, мець добрыя акадэмічныя вынікі, прымаць актыўны ўдзел у мерапрыемствах клубу стыпендыятаў і\ці паланійнай арганізацыі. Больш падрабязную інфармацыю пра праграмы Фундацыі SEMPER POLONIA, а таксама ўмовы ўдзелу ў іх можна знайсці на сайце www.semperpolonia.pl |
навіна тыдня
рэклама
|
|
|
||







Канферэнцыя “Post-marked World”: тэорыя і практыка ў 21 стагодзьдзі”
Адукацыйны візіт у Польшчу
Канферэнцыя па еўрапейска-амерыканскіх стасунках
Эканамічны форум для маладых лідэраў