АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Школа менеджэраў культуры ў Беластоку
05 Верасня 2011
Школа менеджэраў культуры ў Беластоку

дзе: Польшча калі: 17-20 лістапада 2011 дэдлайн: 20/10/2011

Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць прыняць удзел у польска-беларускім семінары “Школа менеджэраў культуры”, які пройдзе 17-20 лістапада ў Беластоку, Польшча.

Падчас удзелу ў семінары, удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісання заявак на атрыманне іх фінансавання, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сферы культуры і знойдуць партнэраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сферы культуры.

Працоўныя мовы семінара: расейская, польская.

Арганізатары поўнасцю пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне падчас семінара. Так жа дапамогуць ў справе атрымання візы.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету-заяўку (можна знайсці тут) і даслаць яе да 20 кастрычніка па адрасе Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Увага! Колькасць месцаў абмежавана. У выпадку вялікай колькасці ўдзельнікаў, арганізатары пакідаюць за сабой права выбара.

Каментары (0)