АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
СЕМІНАР «У МЭТАХ УСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ: ЛЕПШАЯ ПРАКТЫКА МАРКЕТЫНГУ І ДЫЗАЙНУ»
19 Кастрычніка 2011
СЕМІНАР «У МЭТАХ УСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ: ЛЕПШАЯ ПРАКТЫКА МАРКЕТЫНГУ І ДЫЗАЙНУ»

для каго: студэнты дзе: Беларусь калі: 23, 30 лістапада 2011 дэдлайн: 15/11/2011

МОО “Адукацыя без межаў” запрашае прыняць удзел у двухдзённым семінары “У мэтах устойлівага развіцця: лепшая практыка маркетынгу і дызайну”, які пройдзе 23 і 30 лістапада 2011 года ў Менску, па адрасе: пр.Партызанскі, 26, БДЭУ.

Падчас семінару ўдзельнікі не толькі атрымаюць практычныя веды ў галіне маркетынгу і дызайну, але і даведаюцца шмат карысных і цікавых рэчаў з галіны ўстойлівага развіцця. А таксама, ў выніку каманднай працы змогуць рэалізаваць уласны рэкламны праект.

Да удзелу запрашаюцца студэнты спецыяльнасцяў маркетынг і дызайн, а таксама сумежных спецыяльнасцяў. Вітаецца веданне графічных рэдактараў.

Удзел у семінары бясплатны. Пачатак заняткаў у 10:00.

Да удзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе да 15 лістапада па адрасе: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Для кантактаў:

  • Алена Галамазава, тел.: +375 44 516 20 78
  • Кацярына Осіпава, тел.: +375 29 168 31 80
  • Васіль Санковіч, тел.: +375 29 633 42 34
  • E-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Каментары (0)