
для каго: усе жадаючыя дзе: Беларусь дэдлайн: 30/09/2011 http://distance.fly-uni.org/
Праграма Лятучага ўніверсітэту ўключае ў сябе лекцыйныя і семінарскія заняткі, арыентаваныя на засвойванне сучасных інтэлектуальных практык і ведаў па актуальных беларускіх і еўрапейскіх праблемах.
Для вывучэння прапануюцца наступныя курсы:
- Уводзіны ў сістэмны падыход;
- Тэхналогіі кіраання будучым: развіцце, праектаванне, праграмаванне;
- Па-за гісторыяй: сучасныя міждысцыплінарныя падыходы ў асэнсаванні і апісанні мінулага;
- Педагогіка як практычная псіхалогія;
- Метадалагічны калоквіум: чытанне тэкстаў па метадалогіі навукі;
- Праграмаванне соцыягуманітарных даследванняў;
- Вымярэнні ў гуманітарных даследваннях: выкарыстанне шкалаў, планаванне эксперыменту; статыстычныя гіпотэзы і вынік;
- Культурная палітыка як сацыяльная тэорыя і праграмма развіцця Беларусі;
- Уводзіны ў ідэі, гісторыю і геаграфію палітычнай навукі (ХХ-ХХІ стагоддзе);
- Глабальныя праблемы сучаснасці (сучаснае грамадства ў пошуках кампрамісаў);
- Антрапалогія архітэктуранага наследдзя;
- Беларусь: вобраз і стыль. Творчая майстэрня.
Заняткі будуць праводзіцца з кастрычніку 2011 па чэрвень 2012 году два разы на тыдзень з 18 да 21 гадзін, не будуць пераскацца па часе, так што пры жаданні вы зможаце наведваць усе курсы. Кожны курс разлічаны прыкладна на 20 акадэмічных гадзін (10 заняткаў), на некаторых курсах будзе магчымасць дыстанцыйнага далучэння да заняткаў.
Для удзелу у курсах неабходна даслаць заяўку да 30 верасня 2011 году на электронную скрыню Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript з указаннем:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку;
- Месца працы (вучобы);
- Назву абранага курсу (некалькіх курсаў);
- Кантактны нумар тэлефону і адрас электроннай пошты.
Падрабязней чытайце тут.










далучайцеся да нас