
для каго: моладзь 19-28 год дзе: Нямеччына калі: 7-21 жніўня 2011 дэдлайн: 25/04/2011 www.boell.de
Фундацыя Генрыха Бёля разам з чатырма беларускімі грамадскімі арганізацыямі (Зялёны альянс, Еўрабеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада) даюць магчымасць 12 беларусам прыняць удзел у летніку ў Берліне.
Цягам двух тыдняў моладзь пазнаёміцца бліжэй з палітычным жыццём Нямеччыны на мясцовым і агульнаеўрапейскім узроўні. Таксама ўдзельнікі будуць стваральнікамі шматлікіх праэктаў у сферы навакольнага асяроддзя, культуры і грамадства.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на візу, транспарт і жыллё. Рэзюмэ і заяўку на ўдзел неабходна даслаць на ангельскай мове на адрас Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .
Падрабязная інфармацыя тут.
Дэдлайн 25 красавіка.










далучайцеся да нас