АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Канферэнцыя ЕГУ "Еўропа 2011: глабальнае і лакальнае"
14 Красавіка 2011
Канферэнцыя ЕГУ

для каго: студэнты завочных і дзённых форм навучання бакалаўскага і магістарскага ўзроўняў дзе: Летува калі: 13-15 траўня дэдлайн: 28/03/2011 http://students.ehu.lt/

13-15 мая Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую канферэнцыю, прысвечаную сучасным праблемам грамадства, культуры і палітыкі ў еўрапейскім вымярэнні.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты завочных і дзённых форм навучання бакалаўскага і магістарскага ўзроўняў.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў; самыя цікавыя даклады будуць адзначаныя дыпломамі ЕГУ.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 14 красавіка даслаць заяўку (бланк заяўкі прыкладаецца) і тэзісы на электронны адрас: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript . У радку “тэма” неабходна пазначыць “Europe 2011”.

Для ўдзельнікаў, якім патрэбная віза, тэрмін падачы заяўкі і тэзісаў – да 28 сакавіка.

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя разам з заяўкай і тэзісамі даслаць пашпартныя звесткі для атрымання візаў (грамадзянства, дата нараджэння, серыя, нумар і дата выдачы пашпарта, горад і краіна, дзе ўдзельнік будзе атрымліваць візу (па месцы рэгістрацыі)). Віза прадастаўляецца бясплатна.

На перыяд правядзення канферэнцыі (13 – 15 мая) ўсім удзельнікам прадастаўляецца жытло, а ўдзельнікам з Беларусі будзе таксама выплачаны грант на дарожныя выдаткі ў памеры 15 еўра.

Кантактны адрас Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Каментары (0)