
для каго: зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадзянскія арганізацыі, моладзевыя ініцыятывы Беларусі дзе: Беларусь фінансавыя ўмовы: грант да 500 даляраў ЗША дэдлайн: 15/09/2011
Конкурс малых грантаў накіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадзянскія і моладзевыя ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска.
Прыярытэтныя накірункі:
- Рэгіянальныя праекты;
- Праекты, накіраваныя на інфармаванне грамадзянаў і развіццё лакальных СМІ;
- Праекты, накіраваныя на абарону эканамічных і іншых правоў і інтарэсаў грамадзянаў;
- Адукацыйныя, моладзевыя, культурныя і спартыўныя ініцыятывы.
Не падтрымліваюцца:
- Праекты, сутнасць якіх накіравана толькі на чальцоў арганізацыі-заяўніка;
- Праекты, сумма якіх перавышае 500 даляраў ЗША;
- Дафінансаванне больш буйных праектаў. (У выключных выпадках дафінансаванне больш буйных праектаў магчыма.)
Форма заяўкі:
- Інфармацыя пра праект:
- назва праекта;
- назва ініцыятывы, арганізацыі<;/li>
- кантактная асоба (тэлефон, e-mail);
- працягласць праекта (праект мусіць быць выкананы да 30 лістапада 2011 года).
- Кароткае апісанне праекта (не больш за паўстаронкі);
- Інфармацыя пра арганізатараў;
- Мэта праекта і мэтавая група;
- Апісанне дзейнасці і план мерапрыемстваў;
- Чакаемы вынік;
- Бюджэт праекта.
Заяўкі прымаюцца ў электронным варыянце да 15 верасня 2011 года на Е-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .










далучайцеся да нас