
для каго: усе жадаючыя дзе: Беларусь дэдлайн: 15/09/2011 http://ampby.org/konkurs-ampby-jak-ja-praviow-lieta/
Вы файна патусілі ў валанцёрскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі актыўным удзельнікам… З’ездзілі ў Амэрыку ці ў Польшчу, зарабілі грошай валюты і паглядзелі свет. Уражанні распіраюць, сябры чакаюць фоткі і відосы, а вы добра валодаеце клавай і маеце інтэрнэт… Пішыце нам і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары дзвух лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы!
Прымаюцца матэрыялы з летнікаў, фестываляў, тусічаў, дзе вы былі арганізатарамі альбо актыўнымі ўдзельнікамі, валанцёрамі, з месцаў файнай моладзевай падпрацоўкі ў Беларусі і за межамі. Важна: эмоцыі, уражанні, апісанні, а таксама карысныя спасылкі, парады, рэкамендацыі для тых, хто захоча паехаць на наступны год туды ж.
Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх :-( ) будуць апублікаваныя на сайце АМП.
Адна лепшая гісторыя будзе вызначана рэдакцыяй ampby.org. А яшчэ адна гісторыя, ў намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый”, будзе вызначана нашымі чытачамі. У дадзенай намінацыі лепшым будзе названы артыкул, які ў суме набярэ максімальную колькасць “лайкаў” у сацыяльных сетках facebook і вконтакте.
Важна! Улічвацца будуць толькі «лайкі», зробленыя на сайце ampby.org. Галасаванне ў намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый” праводзіцца да 25 верасня ўключна. Спяшайся скінуць лінк на свой матэрыял сябрам і папрасіць залайкіць тваю гісторыю!
Пераможцы будуць абвешчаны верасня 30 верасня.
Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў). За хлапкі і ругань матам у тэксце – штраф альбо 15 сутак :-).
Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript . Тэрмін падачы: ад сёння да 15 верасня ўключна. Спяшайся!










далучайцеся да нас