АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Конкурс лагатыпаў “Я супраць смяротнага пакарання”
12 Ліпеня 2011
Конкурс лагатыпаў “Я супраць смяротнага пакарання”

дзе: Беларусь дэдлайн: 25/08/2011

Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвяшчае конкурс лагатыпаў. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Лагатып павінен быць простым і зразумелым. Памятайце, што лагатып будзе выкарыстоўвацца на прадукцыі розных відаў, таму ён павінен лёгка перамакетоўвацца пад любую прадукцыю.

Лагатып такама можа ўтрымліваць кароткія мэсэджы. Напрыклад, “Я супраць смяротнага пакарання”, “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” і да т.п.

Лагатыпы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW).

У лісце павінны быць змешчаны імя і прозвішча, кантакты і кароткая інфармацыя пра аўтара.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы. Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Тб.

Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных працаў з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека.

Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 жніўня 2011 году на электронную скрыню Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Каментары (0)