
для каго: зарэгістраваныя арганізацыі дзе: Беларусь калі: 2012-2014 фінансавыя ўмовы: грант дэдлайн: 30/09/2011 www.pl-by-ua.eu
У межах праграмы „Cross-border Co-operation Programme Poland-Belarus-Ukraine 2007-2013“ Еўрапейскі Саюз пачынае даціраваць праекты памежнага супрацоўніцтва.
Падаваць заяўкі могуць арганізацыі, заснаваныя паводле польскага, украінскага ці беларускага заканадаўства.
Адным з пунктаў падтрымкі з'яўляецца сеткавае будаўніцтва і супрацоўніцтва ў галіне культуры (ст. 15-17 конкурснай аб'явы). Сума датацый складае ад € 100.000 да € 4.000.000.
Праца павінна быць арганізавана ў форме кансорцыума з адной арганізацыяй-кіраўніком праекта на чале.
Праекты могуць працягвацца не больш за 24 месяцы і павінны ажыццяўляцца ў пэўных раёнах трох краін-супрацоўніц.
Заяўка на фінансаванне праекта павінна быць пададзена на польскай, украінскай ці беларускай мове з кароткім рэзюмэ праекта на англійскай мове.
Для азнаямлення патэнцыйных заяўнікаў з умовамі падачы заяўкі будуць праводзіцца спецыяльныя інфармацыйныя мерапрыемствы, інфармацыю пра якія можна знайсці тут.
Дэдлайн падачы заявак 30 верасня 2011г.










далучайцеся да нас