АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Конкурс грантаў на дасьледаваньні публічнай палітыкі
03 Лютага 2011
Конкурс грантаў на дасьледаваньні публічнай палітыкі

для каго: навукоўцы, навуковыя калектывы, НДА, аналітычныя цэнтры дзе: Беларусь фінансавыя ўмовы: грант дэдлайн: 06/03/2011 www.belinstitute.eu

У межах праграмы сацыяльных, палітычных і эканамічных даследаваньняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (BPPF) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаванняў (BISS) абвяшчае чарговы спабор малых грантаў.

Мэтай спабору з'яўляецца падтрымка дасьледаванняў публічнай палітыкі і актывізацыя грамадзкай дыскусіі па яе ключавых пытаннях, якім да гэтага часу надавалася недастаткова ўвагі, а таксама інфармаванне беларускай і міжнароднай грамадскасці пра найбольш значныя аспекты палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага разьвіцця Беларусі.

БФПП падтрымлівае даследчыя праекты ў наступных галінах:

  • 1. Інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі: роля дзяржавы ў кіраванні Інтэрнэтам, пытанні рэгулявання;
  • 2. Сацыяльная палітыка: прыватызацыя і сацыяльная абарона грамадзян;
  • 3. Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: безпрацоўе і сацыяльная абарона ў перыяд трансфармацыі эканомікі;
  • 4. Ахова здароўя: асноўныя тэндэнцыі трансфармацыі і нефармальныя рынкі;
  • 5. Сельская гаспадарка: логіка трансфармацыі і шляхі мадэрнізацыі;
  • 6. People-to-people contacts: супрацоўніцтва Беларусі і ЭЗ у галінах навукі і адукацыі, візавая фасілітацыя, Беларусь і Балонскі працэс;
  • 7. Іншыя тэмы, што маюць дачыненне да актуальных працэсаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага разьвіцця Беларусі.

Працоўныя мовы - ангельская, руская.

Кандыдаты, чые заявы будуць ухваленыя, атрымаюць магчымасьць кансультацый з міжнароднымі і беларускімі экспертамі, а таксама будуць мець магчымасць удзельнічаць у праектах BISS.

Падрабязней тут.

Дэдлайн 6 сакавіка.

Паводле http://www.n-europe.eu/.

Каментары (0)